Апошняе

Беларусы замежжа

23-24 сакавіка ў  Празе пройдзе Трэцяя канферэнцыя беларусаў свету. Форум ладзяць  Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Офіс дэмакратычных сіл…

“Пайду, пайду, пайду!” – так Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Пры гэтым усяго праз некалькі хвілін ён назваў сябе “сыходзячым” прэзідэнтам. Пра тое, навошта “сыходзячаму прэзідэнту” яшчэ адна электаральная кампанія, ці варта дэмсілам рыхтавацца да наступных выбараў і што будзе з “прэзідэнтам-электам” Святланай Ціханоўскай пасля таго, як скончыцца яе народны мандат, паразмаўляем з палітолагам Анатолем Котавым.