642 total views
Падтрымай нас
11 лістапада 2020 года беларуская рэдакцыя ўпершыню выйшла ў эфір. «Світанак свабоды» і «Жыве Беларусь уначы» сталі выходзіць кожны будні дзень. Мы бесперапынна даем голас беларусам, якія робяць нашу краіну лепш, і дапамагаем разабрацца ў актуальных палітычных падзеях Беларусі і свету.
Мы размаўляем з беларусамі ў розных кутках планеты: ад ЗША да Аўстраліі. Запрашаем у варшаўскую студыю для размоў гісторыкаў, музыкаў, палітолагаў, спартоўцаў, актывістаў, бізнесоўцаў, пісьменнікаў і шмат іншых неверагодных беларусаў.
Нас можна слухаць анлайн і на ўсіх платформах з падкастамі.
А нядаўна мы запусцілі яшчэ і YouTube! Цяпер нас можна не толькі слухаць, але і глядзець.
Падтрымайце Радыё Ўнэт, каб голас беларусаў гучаў яшчэ грамчэй! Падтрымка дапаможа нам аплаціць працу карэспандэнтаў у Грузіі, Чэхіі і Германіі.
Як падтрымаць Радыё Ўнэт?
- Націскайце кнопку «Падтрымаць».
- На платформе Zrzutka.pl вы ўбачыце кампанію падтрымкі Radio Wnet. Радыё Ўнэт — гэта беларуская рэдакцыя Radio Wnet з агульнай юрыдычнай асобай.
- Націскайце WSPIERAM.
- Абірайце суму даната ці ўнізе напішыце сваю. Таксама можна аформіць штомесячную падтрымку.
- Пастаўце птушачкі, дзе лічыце неабходным.
- Важна! У блоку Wiadomość do organizatora пазначце «падтрымка для Радыё Ўнэт».
- Націскайце чырвоную кнопку, абірайце зручны спосаб аплаты і гатова!
Шчыры дзякуй за падтрымку!
Жыве Беларусь!