Беларусы замежжа

Беларусы замежжа

Сейм Літвы ў першым чытанні прыняў законапраект аб увядзенні абмежавальных захадаў у адказ на ваенную агрэсію Расіі ва Украіне. Паводле праекта прадугледжваецца, што Літва спыніць выдачу візаў беларусам і расіянам, як унутры Літвы, так і ў сваіх замежных прадстаўніцтвах. Праўда, магчымасць атрымання літоўскай візы застанецца для выпадкаў, калі такая выдача будзе адбывацца з хадайніцтва МЗС Літвы ў тым ліку паводле гуманітарных падставаў. Для грамадзян Беларусі разам з расіянамі змяняецца і парадак атрымання дазволу на жыхарства і літоўскага грамадзянства. На прыняццё ў першым чытанні гэтага законапраекта ўжо адрэагаваў Офіс Святланы Ціханоўскай. Вось што нам распавяла дарадца па прававых пытаннях Офісу Крысціна Рыхтэр.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык нядаўна вярнулася з Рыгі, дзе знаходзілася з рабочым візітам. Адбылася…

Медыя «Ліхтар» стваралася імкліва і невялічкай камандай журналістаў. Пішуць яны пераважна пра лайфхакі для беларусаў за мяжой − куды…