Аматарскі камерны хор Concordiа пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай, які часткова складаецца з вымушана з’ехаўшых з Беларусі спевакоў, выступіў з канцэртам на 42-ім Міжнародным фестывале царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2023», які завяршыўся ў Беластоку. Прадставіўшы больш за паўтары дзясяткі музычных твораў, хор сарваў авацыі публікі выкананнем гімна «Магутны Божа». Аднак выдатныя выканаўцы сёння маюць мноства праблем, перш за ўсё фінансавых.
Расійскі дабраахвотніцкі корпус ужо некалькі разоў ажыццяўляў узброеныя заходы з тэрыторыі Украіны ў Расію. Першы раз гэта адбылося ў сакавіку, калі РДК зайшоў у памежныя населеныя пункты Бранскай вобласці. І тады многія не толькі ў Расіі, але і ў заходніх краінах, былі шакаваныя гэтым. Апошняя аперацыя РДК адбылася на тэрыторыі Белгарадскай вобласці, дзе вайскоўцы РДК праз сутыкненні з урадавымі расійскімі сіламі змаглі прасунуцца на 7 кіламетраў углыб расійскай тэрыторыі, але потым вярнуліся ва Украіну. Пра мэты гэтых акцыяў расійцаў, якія ваююць на баку Украіны, радыё Ўнэт паразмаўляла з расійскім апазіцыйным журналістам, заснавальнікам выдання «Роспартызан» Раманам Папковым.
У панядзелак здарылася чарговае ўваскрасенне Лукашэнкі. Тры дні Байнэт яго зноў хаваў, а ўсё з падачы Валерыя Цэпкалы, які паведаміў, што ў чацвер пасля спаткання з Пуціным Лукашэнка трапіў да шпіталя ў Маскве, ён у крытычным стане, нетранспартабельны і ўвогуле ледзь не дажывае апошнія дні. Адкуль у Цапкалы такая інфармацыя, было незразумела, тым больш, што на сустрэчах на ўзроўні Еўразійскага эканамічнага саюза, якія праходзілі ў Маскве ў сераду і чацвер, Лукашэнка дэманстраваў бадзёрасць духа і цела, і выглядаў значна лепш, чым падчас папярэдняга візіту ў Маскву на парад Перамогі.
Некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі 26 траўня да Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку, каб паказаць сваю салідарнасць з палітзняволеным гродзенскім журналістам і сябрам Саюза палякаў Анджэем Пачобутам. У той дзень Вярхоўны суд адхіліў яго апеляцыйную скаргу на прысуд Гродзенскага абласнога суда, па якім ён быў асуджаны на восем гадоў калоніі. Многія выступоўцы выказвалі падтрымку палітвязню, патрабавалі яго найхутчэйшага вызвалення і падкрэслівалі, што Анджэй Пачобут быў пакараны антыбеларускім па сваёй сутнасці рэжымам.
Днямі стала вядома, што традыцыя беларускага дударства атрымае ў Беларусі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. А неўзабаве нашая дуда можа з’явіцца і ў спісе сусветнай культурнай спадчыны. Прынамсі, даклад «Культура беларускай дуды» ужо рыхтуецца для UNESCO.
На міжнародным «Львів Медыя Форуме-2023», які адбыўся напрыканцы мінулага тыдня ў Львове, закраналася і беларуская тэматыка. На адной з дыскусійных панэляў беларуская журналістка Аліна Рудзіна пазнаёміла аўдыторыю, у тым ліку замежных экспертаў і журналістаў, з той сітуацыяй, у якой зараз знаходзяцца беларускія незалежныя медыі, а таксама з агульнай сітуацыяй з правамі чалавека, палітычным пераследам і рэпрэсіямі ў нашай краіне. А сярод замежных экспертаў на панэлі, прысвечанай сучаснаму імперыялізму чэшскі даследчык Давід Стулік крануўся беларускай тэматыкі. Прычым, ён адзначыў тое, што беларускае грамадства, у тым ліку сучасная апазіцыя, пакуль не дужа імкнецца разглядаць Беларусь, як самастойны суб’ект, які не мусіць азірацца на цікавасці Расіі. Мы паразмаўлялі са старшым аналітыкам бяспекавага цэнтру Еўрапейскія каштоўнасці спадаром Давідам Стулікам наконт ягонага бачання будучыні нашага рэгіёну і Беларусі ў прыватнасці.
Гурт NaviBand прэзентаваў кліп «Kupalinka» – гэта першае беларускае музычнае відэа, створанае з дапамогай штучнага інтэлекта (AI).
Госць праграмы «Музыка Ўнэт з Марынай Савіцкай» – лідар гурта «OpTeamist Project», гітарыст гуртоў «Volski», «Крамбамбуля» Павел Трыпуць.
Гэтую размову мы запісалі ў сутарэннях касцёла святога Аляксандра, дзе Ягор выступаў разам з арганісткай Вольгай Падгайскай. «Як даўно вы мелі творчыя стасункі з кімсьці з акадэмічнага кола?», – пацікаўлюся я. «Насамрэч, гэта траўма», – здзівіць выпускнік кансерваторыі, які грае на акардэоне ўжо больш як 30 гадоў.
«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Так Раман Пратасевіч пракаментаваў рашэнне аб памілаванні. Былы рэдактар «Нехта», які днямі атрымаў 8 гадоў узмоцненага рэжыму за арганізацыя масавых беспарадкаў і змову з мэтай захопу ўлады, памілаваны.