Вялікі канцэрт на Замкавай плошчы, марш па цэнтры польскай сталіцы і збор данатаў для палітвязняў. 24 сакавіка ў Варшаве пройдзе Дзень Волі. Арганізатары свята плануюць сабраць каля 4000 чалавек. Падрабязней пра тое, як пройдзе Дзень Волі ў Варшаве, абмяркуем з суарганізатарамі акцыі Юліяй Сліўко і Алегам Кулешам.
Сцісла ў размове:
- 25 сакавіка—гэта не проста дата, гэта сімбаль нашай Незалежнасці. Гэта яшчэ адна нагода нагадаць, што адбываецца ў Беларусі. Бо людзі там не толькі ў турмах, людзі там у сапраўдным канцлагеры. Мы павінны выходзіць за тых, хто сядзіць.
- Маршрут марша будзе карацейшым, чым у мінулыя гады, мы ўлічылі пажаданні. Пачнецца шэсце на плошчы Трох Крыжоў, наступны пункт—ля помніка Каперніку, а завершыцца марш на Замкавай плошчы вялікім канцэртам.
- Да нас далучацца, нарэшце, палітычныя партыі. Запрасілі польскіх палітыкаў. Да 15 сакавіка прымаем прапановы па выступленнях .
- Грошы мы збіраем на самыя неабходныя патрэбы: арэнда сцэны, абсталявання. Частку патрэб мы закрываем сваімі сіламі. Збор можна знайсці тут. Будзе таксама адбываецца збор данатаў на палітвязняў.
- Запрашаем беларусаў далучацца!
Comments are closed.