Loading

8 сакавіка на чарговым пасяджэнні Грамадскага аргкамітэта па арганізацыі выбараў у Каардынацыйную Раду трэцяга склікання некалькі ўдзельнікаў камітэта абвясцілі пра свой выхад са структуры. Сярод іх –  Анатоль Фёдараў, Дзмітрый Балкунец і Руслан Хазін. Мы папрасілі каардынатара грамадска-палітычнага аб’яднання “Нацыянальна-дэмакратычная платформа” Анатоля Фёдарава распавесці пра матывы сваіх дзеянняў і бачанне таго, як мусяць фармавацца выбарныя структуры дэмакратычных сіл. 

Сцісла асноўнае: 

  • З канца мінулага года наша аб’яднанне выступіла з прапановай сфармаваць круглы стол з асноўных грамадскіх і палітычных суб’ектаў для таго, каб прыняць рашэнне аб фармаванні легітымных нацыянальных уладных інстытутаў. 
  • Першым такім інстытутам павінен стаць прадстаўнічы орган – інстытут парламенцкага тыпу. Але, паколькі гэта нацыянальны інстытут, то рашэнне павінны прыняць усе асноўныя грамадскія і палітычныя суб’екты. 
  • На канферэнцыі ў Кіеве вакол Палка Каліноўскага сфармаваўся такі круглы стол і такая магчымасць была. Але ідэя круглага стала была ў нейкай ступені скампраментавана. 
  • У выніку кансультацый паміж прадстаўнікамі Каардынацыйнай Рады і намі была прапанаваная ідэя Грамадскага аргкамітэта па правядзенні выбараў прадстаўнічага інстытута, паколькі да круглага стала ўжо немагчыма было вярнуцца.  
  • Паколькі асноўную ролю па арганізацыі Грамадскага аргкамітэта на сябе ўзяла Каардынацыйная Рада, то на яе пачаўся моцны ціск з боку іншых квазіўладных структур. Я маю на ўвазе Аб’яднаны пераходны кабінет і Офіс Ціханоўскай, якія ўвесь час імкнуліся зрабіць такім чынам, каб па-сутнасці нічога не змянілася. Таму ў Грамадскі аргкамітэт былі ўключаны на 2/3 прадстаўнікі гэтых квазіўладных структур. 
  • На Грамадскім аргкамітэце было прынятае рашэнне, што фармуецца інстытут парламенцкага тыпу з адпаведнымі паўнамоцтвамі. Апроч таго, было галасаванне па назве гэтага інстутута. Было прапанавана не Каардынацыйная Рада, а Нацыянальная Рада. Гэта прынцыпова розныя рэчы. Нацыянальная Рада – гэта інстытут парламенцкага тыпу. 
  • Каб не дапусціць некантраляванага для іх развіцця сітуацыі,  паралельна ў гэты час была створана Упаўнаважаная працоўная група. То бок, быў аформлены “дагаварняк”, які быў паміж Аб’яднаным пераходным кабінетам, Офісам Ціханоўскай і прадстаўнікамі Кардынацыйнай Рады.
  • Яны прынялі чатырохузроўневую сістэму прыняцця рашэнняў – тое, што прымаецца на Грамадскім аргкамітэце ці на Упаўнаважанай працоўнай групе, потым зацвяржае Каардынацыйная Рада, а потым яшчэ зацвярджае, як яны кажуць, “нацыянальная лідарка”, то бок  Офіс Ціханоўскай, а на самой справе офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 
  • У выніку тыя рашэнні, якія прымаліся Упаўнаважанай працоўнай групай, Каардынацынай Радай зацвярджаліся маментальна, бо яны паміж сабой дамаўляліся. Тыя рашэнні, якія былі прынятыя Грамадскім агркамітэтам, пад рознымі нагодамі не былі разгледжаныя Каардынацыйнай Радай. У гэтай сітуацыі мы не лічылі магчымым далейшы свой удзел, бо ён бы азначаў пакрыццё гэтай аферы. 
  • Без фармавання інстытута парламенцкага тыпу мы не можам сфамаваць выканаўчы орган – урад, не можам вызначыць паўнамоцтвы прэзідэнта-электа, а яны ніяк не вызначаныя.  
  • Калі грамадскія інстытуты не ўведзеныя ў прававое поле, яны ператвараюцца ў структуры мафіёзнага кшталту, што мы сёння і бачым. Ствараюцца структуры, якія нібыта прадстаўляюць дэмакратычныя сілы, але насамрэч нікога апроч сябе не прадстаўляюць, але гэта дае ім магчымасць выбіваць пад гэта сродкі, якія яны потым паміж сабой засвойваюць. 
  • Калі гэтая афера не будзе прыпынена, то мы звернемся ў адпаведныя нацыянальныя і еўрапейскія інстытуты. Альбо будуць прынятыя рашэнні на аснове кампрамісу і дыялогу, альбо гэтая афера будзе выкрыта і прыпынена. 

Цалкам размову з Анатолем Фёдаравым слухайце ў плэеры ніжэй:

Comments are closed.