Loading

«Будуй сваё» – так называецца другі сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні. У ім беларусы і беларускі замежжа скідваюцца падаткамі і дзеляцца ідэямі, а потым самі вырашаюць, якую з прапановаў варта рэалізаваць. Летась у пілотным праекце паўдзельнічала 265 нашых суайчыннікаў. Разам яны сабралі 47 тысяч еўра. На гэтыя грошы ўжо стварылі бібліятэку ў Вільні, а ў Польшчы зараз робяць сайт па гісторыі Беларусі. 

Пра новы сезон праекту, у якім змогуць паўдзельнічаць беларусы з усяго свету, паразмаўляем з госцяй радыё «Ўнэт», прэсавай сакратаркай «Новай Беларусі» Марыяй Грыц.

Сцісла ў размове:

  • Ёсць шмат людзей, якія жадаюць далучыцца да нашага праекта, але жывуць не ў Літве і Польшчы ці па розных прычынах не падаюць дэкларацыю. Для іх мы стварылі суполку “Глобал”. Такім людзям мы прапануем зрабіць унёсах 35 еўра.
  • Ёсць пэўныя абмежаванні заканадаўчыя, напрыклад, грошы павінны быць патрачаны на дабрачынныя мэты, ці ў межах пэўнай краіны. Таму падтрымка палка Каліноўскага, якую многія прапаноўвалі, адразу адпала. А суполка “Глобал” універсальная. Адзіная ўмова— анлайн-праект, каб ім маглі карыстацца людзі па ўсім свеце.
  • Увосені будзе першы адбор праектаў. За два тыдні пададзена ўжо 19 ідэй. Чалавек, які праноўвае ідэю, адразу павінен пазначаць, ці ёсць каманда, якая дапамога патрэбна і г.д.
  • Мы вельмі просім людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі, не ўдзельнічаць у праекце праз унёскі, таму што “Новая Беларусь” у той “старой Беларусі” прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Для тых, хто ўнутры краіны, мы распрацавалі сайт, дзе можна сачыць за навінамі.
  • Зараз ёсць падобныя ідэі для рэалізацыі ў Польшчы і Літве: пакой з выхвацелькамі на беларускай мове. Такі пакой мог бы вырашыць шмат пытанняў для бацькоў, паколькі ў эміграцыі ў нас няма побач бабуль ці дзядуль. Ёсць прапанова зрабіць летнік для дзетак.
  • Галоўная мэта праекту “Будуй сваё”—гэта гуртаваць беларусаў і беларусак. Мы не збіраем грошы для сябе, мы збіраем грошы на беларускую ідэю.

Comments are closed.