Напярэдадні абвяшчэння прысуду праваабаронцам «Вясны» 21 праваабарончая арганізацыя з розных краінаў свету прынялі сумесную заяву. У заяве падкрэсліваецца, што падпісанты рашуча асуджаюць крымінальны пераслед Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча і паўтараюць свой заклік да беларускіх улад вызваліць іх неадкладна і безумоўна, зняць з іх усе абвінавачванні і спыніць судовы пераслед усіх праваабаронцаў у краіне. Сярод арганізацый, якія падпісаліся пад заявай, і Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага. Прадстаўніца арганізацыі Яўгенія Парашчанка пракаментавала сумесную заяву праваабарончай супольнасці і сам так званы суд над праваабаронцамі.
Салідарнасць працягвае заставацца асноўнай зброяй супраць парушэння рэжымам у Беларусі правоў чалавека. І найперш, у цяперашніх умовах, салідарнасці патрабуюць…
17 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся завочны суд над Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкам, Вольгай Кавальковай, Сяргеем Дылеўскім і…
У Гродне пачаўся суд над журналістам і актыўным чальцом Саюза палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам. Суд першапачаткова павінен быў…
Працэс двойчы пераносілі: спачатку суд быў прызначаны на 28 лістапада, потым на 9 студзеня. Прычыны, па якіх беларускія ўлады…
Тыднёвая хроніка палітычна матываванага пераследу ў Беларусі паводле маніторынга Праваабарончага цэнтра «Вясна».
5 студзеня ў Менску пачалі судзіць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру за 2021 год, кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» і пісьменніка…
Разам з кіраўніком праваабарончага цэнтра «Вясна» на лаве падсудных яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя…
У падкасце «Працэс» мы распавядаем пра правы чалавека і працэс іх абароны, пра палітычны пераслед і прававыя погляды на…