Loading

Выстава – гэта 52 плакаты, з іх – 9 прадстаўнікоў ЕГУ, студэнтаў і выкладчыкаў, якія зараз за кратамі. Плакаты выкананы вельмі лаканічна: на іх – здымкі палітзняволеных, тэрмін ды QR-код, праз які можна прачытаць крыху больш пра вязня.

Прыйсці на выставу можа хто заўгодна з 9 да 18 у працоўныя дні. Адрас: Savičiaus g. 17.
вучэльні.

«Выстава была зробленая з дапамогай студэнтаў і студэнтак ЕГУ. Канешне, на ёй не ўсе палітзняволеныя, а толькі маленькая частка, найбольш вядомыя з іх. Мы ў ЕГУ, як у куточку Беларусі ў Вільні, лічым неабходным памятаць і нагадваць пра палітзняволеных, асабліва з “Рабочага руху”. Бо яны зараз за кратамі за нас», – кажа Марыя Жарылоўская, юрыстка-праваабаронца, каардынатарка акадэмічнага дэпартаменту сацыяльных навук ЕГУ, якая займалася куратарствам выставы.

Марыя таксама зазначае, што ў ЕГУ ёсць сістэма фінансавай падтрымкі для рэпрэсаваных
студэнтаў і сваякоў прафсаюзных актывістаў.

Comments are closed.