Loading

Дэпутаты Еўрапарламента запускаюць другую акцыю ініцыятывы #EPSTANDSBYYOU.  Ініцыятыўная група заклікае ўсіх дэпутатаў Еўрапарламента напісаць і накіраваць словы павагі і падтрымкі 1500 палітычным зняволеным у Беларусі.  Акцыю падтрымала прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Раберта Метсола.

Сярод тых, хто далучыўся да ініцыятывы — еўрадэпутат ад Польшчы Анна Фатыга:

“Памятаем пра палітычных вязнях у Беларусі. Ведаем, што Аляксандр Лукашэнка гэта ўзурпатар, які пад эгідай Уладзіміра Пуціна, змагаецца супраць свайго народу. Кажам пра тое, што ў беларускіх турмах знаходзіцца каля паўтары тысячы палітычных зняволеных, але я ведаю з размоў з беларусамі, што іх значна больш. Затрыманы выбітныя беларусы, у тым ліку лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі.

Мы бярэм пад сваю апеку ў Еўрапейскім парламенце канкрэтных палітзняволеных, стараемся паўтараць іх імёны і прозвішчы так, каб яны не засталіся ананімнымі. Кожны з нас індывідуальна піша паштоўкі. І ўжо другі раз праводзіцца такая вялікая акцыя, яна пачалася ў панядзелак, кожная група падпісвае паштоўкі і ў сераду будзе кульмінацыя гэтай акцыі пад кіраўніцтвам Раберты Метсолы. Я таксама буду прымаць у гэтым удзел.

Пытанне беларускіх вязняў нам удалося вельмі высока ўзняць у парадку дня Еўрапейскага парламента, і гэта заслуга ў першую чаргу беларускай апазіцыі”.

Comments are closed.