„Пайду, пайду, пайду!” – так Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Пры гэтым усяго праз некалькі хвілін ён назваў сябе „сыходзячым” прэзідэнтам. Пра тое, навошта „сыходзячаму прэзідэнту” яшчэ адна электаральная кампанія, ці варта дэмсілам рыхтавацца да наступных выбараў і што будзе з „прэзідэнтам-электам” Святланай Ціханоўскай пасля таго, як скончыцца яе народны мандат, паразмаўляем з палітолагам Анатолем Котавым.
Сцісла ў праграме:
- Лукашэнка хоць і заяўляе пра прэзідэнцтва, але яшчэ вагаецца. Створана сістэма з Усебеларускім сходам, але яна без Лукашэнкі абрынецца. Зараз, пасля парламенцкіх выбараў, будзе фарміравацца новая вертыкаль, таму што некалькі значных чыноўнікаў пайшлі ў дэпутаты, іх месцы вакантныя.
- Сцэнарый елбасы праваліўся ў Казахстане: ніякія гарантыі не спрацавалі. Пасля гэтага ў Беларусі яго не разглядаюць.
- Выбары—гэта своеасаблівы рытуал, адмаўляцца ад якога ўлада пакуль не плануе.
- Падтрымка ўлады беларусамі: няма незалежнай сацыялогіі. Самі ўлады намалявалі лічбы ў 87% — самі паверылі.
- Прэзідэнцкія выбары 2025 года: я думаю, што сёлета ўвосень-зіму адбудуцца датэрміновыя выбары. Геапалітычная абстаноўка складаная. Лукашэнка не хоча быць той асобай, якая далучыць Беларусь да Расіі. А вайна спаліць яго асноўную апору—сілавікоў. Датэрміновыя выбары будуць выгадныя і Крамлю.
- Дэмакратычныя сілы: калі ёсць жаданне вызваліць Беларусь, то дакладна не трэба прымаць удзел у выбарчым фарсе. Задача беларусаў у Беларусі—выжываць.
- Мандат Ціханоўскай у 2025 годзе: яе статус і функцыі ўвесь гэты час — гэта хутчэй пытанне рэлігіі і культу, чым паліталогіі.
Поўная размова ў плэеры ніжэй
Comments are closed.