Loading

Больш за 8000 жанчын трапілі пад палітычны пераслед у Беларусі са жніўня 2020 года. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Як мінімум 171 палітзняволеная зараз знаходзіцца за кратамі. Пра тое, у якіх умовах выжываюць жанчыны ў беларускіх турмах, што дае ім сілы і надзею, паразмаўлялі з госцяй радыё «Ўнэт», былой палітзняволенай Вольгай Скрашчук

Сцісла ў праграме:

  • Я патрапіла за краты напрыканцы верасня 2021 года за каментар па справе Зельцэра. Мяне забралі літаральна на наступны тыдзень. Мы былі першымі, каго пачалі забіраць за каментары. Я пісала ананімна, у мяне стаялі VPN, але тым не менш мяне вылічылі.
  • Спачатку не зразумела, за что мяне ўвогуле забралі, што я ж зрабіла. Разуменне, што нас будуць судзіць за каментарый прыйшло праз год. У Жодзіне ў нас была цэлая камера тых, хто каментаваў справу Зельцэра. Людзей звозілі з усёй краіны —  з Гродна, з Міёр, з Наваполацка.
  • У КДБ прапанавалі напісаць тлумачальны ліст на імя Церцеля, кшталту прабачце, больш не буду і г.д. Яшчэ пранавалі запісаць пакаяннае відэа, але я адмовілася, кажу: вы яго пасля апублікуеце.  Я пастаянна патрабавала адваката, а мне крычалі: забудзь гэтае слова. Таксама пастаянна пыталіся, ці плоцяць нам палякі. А ў жанчын пастаянна цікавіліся, куды падзеўся Антон Матолька?
  • У Жодзіне паўтара месяцы было пекла: нас памясцілі ў выхаваўчы каранцін. У нас не было ні туалетнай паперы ні сродкаў гігіены, нават душа не было.  Спаць не давалі, некалькі разоў на ноч былі праверкі. І пастаянна ўключалі слухаць пасланне Лушэнкі да Усебеларускага сходу. Затое кампанія была цудоўная: усе з вышэйшай адукацыяй, рознабакова развітыя.
  • Лісты палітвязням: нам праз год здавалася, што пра нас усе забыліся, а нам проста ад незнаёмых людзей лісты не аддавалі. Важна было пачуць: вы малайцы, героі, мы вамі ганарымся. І крыўдна было чытаць гісторы, як людзі кудысьці схадзілі, з’ездзілі, а ты такі думаеш: у людзей жыццё, а ты сядзіш.
  • Нас яшчэ ніякая арганізацыя не прызанала палітычнымі, а турма гэта зрабіла адразу: на ўсе прафілактычныя ўлікі нас паставілі хутка.
  • Эвакуацыя—гэта адзінае, што можна зрабіць для тых, хто выйшаў з турмы. Жыць у краіне ім не дадуць.

Цалкам размову слухайце ў плэеры ніжэй:

Comments are closed.