Loading

У Музеі Вольнай Беларусі прайшла канферэнцыя, прысвечаная адкрыццю і вядзенню бізнесу ў Польшчы. Беларускія і польскія эксперты распавядалі пра тое, як паспяхова выбудаваць уласную справу.

Пра тое, як стварыць паспяховы бізнес у Польшчы? Якія сферы застаюцца найбольш перспектыўнымі? І ці беларускі пашпарт можа стаць перашкодай для будучых прадпрымальнікаў? У эфіры радыё Ўнэт распавёў сузаснавальнік Асацыяцыі прадпрымальнікаў AIST Сяргей Панфілаў.

Сцісла ў размове:

  • Прадпрымальнікам ані ў якім выпадку не трэба дапамагаць. Падтрымліваць варта тых, хто толькі плануе адкрыць сваю першую справу ў Польшчы. Перадусім гэта самазанятыя, рамеснікі і будучыя ІП.
  • Што тычыцца бізнесу, то тут прынцып Ctrl+C Ctrl+V не працуе. Амаль немагчыма ўзяць сваю справу і проста перавезці яе з Беларусі ў Польшчу ці ў іншую краіну. Так гэта не працуе.
  • Перад тым, як распачаць уласную справу трэба адказаць на адно пытанне: «Ці яно мне трэба?» Цяпер культура стартапаў нараджае ілюзію, што бізнес – гэта абавязкова поспех і вялікія грошы. Насамрэч 8 з 10 бізнес-ініцыятыў заканчваюцца правалам. Пры гэтым у еўрапейскіх краінах быць наёмным працаўніком – цудоўная пазіцыя.
  • Маладым прадпрымальнікам я б раіў звярнуць увагу на рэальны сектар эканомікі. Сапраўды, на сённяшні дзень ІТ-бізнесе гучыць вельмі модна і папулярна, але 95-96% эканомікі ўсё яшчэ знаходзяцца ў галінах, якія не маюць дачынення да інтэрнэт-тэхналогіяў.

Comments are closed.