Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

Павонзкі − гэта пантэон самых вядомых жыхароў Варшавы. За 230 гадоў там было пахавана каля мільёна чалавек і відавочна, што сярод іх было нямала тых, чый лёс павязаны з Беларуссю. Каханая Кастуся Каліноўскага Марыя Ямант, кампазітар Станіслаў Манюшка, фатограф Ян Булгак, пісьменнік Адам Плуг і многія іншыя.

«Пакуль усе не будуць вольныя». Кампанію пад такой назвай днямі запусцілі праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby» і фонд «Краіна для жыцця».

17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай у правах дзіцяці пры прэзідэнце РФ Марыі Львовай-Бяловай. Што азначае выдача такога ордэра і наколькі рэальна яго выканаць мы спыталі ў юрысткі-міжнародніцы, кандыдаткі юрыдычных навук Кацярыны Дзяйкала.

У Польшчу яна з’ехала пасля 2020 года. Пракуратура стала цікавіцца Аляксандрай Канафальскай пасля таго, як у сеціве з’явіўся яе кліп «Жыве Беларусь». Апошняй кропляй стаў ціск сацыяльных службаў, якія намякалі, што могуць забраць у Аляксандры дзяцей. «А паколькі ў мяне дома было 15 уратаваных сабак, то такі сыход быў цалкам верагодны», − распавядае сваю гісторыю мастачка, якая з мужам і дзеткамі жыве цяпер ва Уроцлаве.

«Вельмі дрэнна, што менавіта тыя людзі, якія дакладна ведаюць, як трэба кіраваць дзяржавай, кіруюць таксі». Такую думку паўстагоддзя таму выказаў амерыканскі актор Джордж Бёрнс.

Праект «Свае людзі» выпраўляецца на чарнаморскае ўзбярэжжа горнай краіны Сакартвэла, альбо Грузіі, цудоўны горад пад пальмамі – Батумі. Там таксама жыве шмат сваіх людзей – нашых, беларусаў. Адзін з іх, літаратар, публіцыст Севярын Квяткоўскі. З ім наша сённяшняя размова.

25 сакавіка беларусы ўсяго свету адзначаць Дзень волі. А якое ж свята без песні? Вядомы беларускі музыкант і аўтар шматлікіх праектаў Сяржук Доўгушаў распавёў для нас пра сваю пяцёрку вольных кампазіцый.

Сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў распавёў пра першыя 100 дзён дзейнасці арганізацыі.

Беларусы-ўдзельнікі вайны ва Украіне стварылі Асацыяцыю ветэранаў. Пра гэта яшчэ 12 снежня заявілі былыя ваяры палка Каліноўскага. У чацвер мінула роўна 100 дзён з моманту стварэння асацыяцыі.

Пра тое, каму і як за гэты час дапамагла ветэранская арганізацыя, колькі былых ваяроў звярнулася ў асацыяцыю і ці дапамагае сваім былым абаронцам афіцыйны Кіеў, у эфіры радыё Ўнэт распавёў сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Павел Мар’еўскі.

Сцісла ў размове:

  • У Польшчы вельмі складана знайсці рускамоўнага ваеннага псіхолага. З былымі ваярамі павінны працаваць толькі профільныя спецыялісты. Нашыя хлопцы бачылі смерць, ім даводзілася забіваць самім, таму тут не могуць дапамагчы нават крызісныя псіхолагі. У польскім войску ёсць такія спецы, але наладзіць супрацу з імі немагчыма менавіта з-за мовы.
  • Днямі да нас звярнуўся былы ваяр палка Каліноўскага Максім Пражнік, які захрас на ўкраінска-польскай мяжы. Польскія памежнікі не пускалі нашага пабраціма, бо ў яго не было пры сабе пашпарту, але было пасведчанне ўдзельніка баявых дзеянняў. Мы звярнуліся ў СМІ (у тым ліку і да радыё Ўнэт) і ў выніку інфармацыя пра Максіма дайшла да прэм’ер-міністра. Па словах нашага пабраціма, Матэвуш Маравецкі асабіста тэлефанаваў у памежную службу пасля чаго яго пусцілі ў Польшчу.
  • Асацыяцыі дапамагаюць Валер Сахашчык і Павел Латушка. Першы, напрыклад, дамовіўся са шпіталем МУС, каб кіраўніцтва лякарні выдзеліла для былых ваяроў на пастаяннай аснове койка-месцы. Другі, дапамог з рэгістрацыяй фонду, які будзе займацца пытаннямі ветэранаў.
  • У Варшаве ёсць Офіс ветэранаў замежных канфліктаў польскай арміі. У іх шмат разнастайных праграм, якія мы хацелі б пераняць альбо папрацаваць сумесна, каб дапамагчы нашым хлопцам.

Поўную размову глядзіце ў трансляцыі са студыі радыё Ўнэт.