«Маму забралі ў турму. Тата даведаўся дзе яна, і мы сталі збіраць ёй смачныя пасылкі. Я моцна сумавала аб маме ў глыбіні маёй душы. Я памятаю дзень, калі яна вярнулася, я не верыла – стаяла і не магла паварушыцца, а потым мы абняліся. Я не магла ад яе адліпнуць вельмі доўга. І я з ёй сплю ўжо цэлы год». Гэта цытата не з падручніка па гісторыі пра сталінскія рэпрэсіі 30-х гадоў. Гэта словы дзевяцігадовай дзяўчынкі, чыю маці пасадзілі за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах у Беларусі.
Псіхолаг Вольга Вялічка некалькі год працуе з дзецьмі палітвязняў. У сваёй кнізе «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме», яна распавядае як дзеці палітзняволеных перажываюць расставанне з роднымі.
У размове:
- Я працую з дзецьмі палітзняволеных два гады. У мяне была магчымасць запісаць, што дзеці кажуць, што бачаць у снах, пра што мараць. Бацькі самі казалі, што трэба фіксаваць такія моманты. Канчаткова рашэнне выдаць кнігу саспела пасля слоў Святланы Алексіевіч, што трэба гэта апублікаваць.
- У дзяцей, якія бачылі, як забіраюць бацькоў, як іх збіваюць, не толькі траўма. З часам у памяці гэта прытупіцца, але адбітак на камунікацыях будзе адчувацца яшчэ доўга.
- Нават маленькія дзеці разумеюць, што адбываецца ў краіне. Не трэба думаць, што дзеці чагосьці не разумеюць, яны можа не могуць гэтага выказаць словамі, але яны дакладна ўсе адчуваюць. Яны выдатна ведаюць, што такое турма, што там адбываецца.
- У маёй практыцы ёсць выпадкі, калі я дапамагала дзецям і бацькам захоўваць кантакт, нават калі бацькі за кратамі.
- Ці варта размаўляць з дзецьмі пра палітыку? Варта. Калі гэта не робяць бацькі, то будзе гаварыць ідэалогія. У маёй кніжцы ёсць парады, як весці такія размовы акуратна.
- Калі бацькі вяртаюцца, дзеці спрабуюць кампенсаваць страчаную ўвагу, яны могуць не адыходзіць суткамі. І гэта трэба разумець.
Цалкам праграму можна паслухаць у плэеры ніжэй
Comments are closed.