10 гадоў таму, 20 лютага 2014 года, Расія распачала ваенную дыверсію супраць Украіны. Менавіта гэта дата з’явілася на расійскім медалі «За вяртанне Крыма». Можна лічыць, што менавіта з гэтага моманту Крэмль абвясціў вайну Украіне.
Пра тое, які шлях за гэты час прайшло ўкраінскае грамадства і як расійская прапаганда рыхтавала інфармацыйную глебу для вайсковага ўварвання, абмяркуем з журналістам праекту «Вот так» Аляксеем Стэцэнкам.
Сцісла ў размове:
- Прысутнасць Расіі ва Украіне я адчуў яшчэ напрыканцы 2013 года, калі быў Майдан. Украінцы спачатку ішлі шляхам 2004 года, то бок быў мірны пратэст, але з’яўляліся спробы сутыкнуць ілбамі людзей. А пасля быў Крым, Данбас. І стала зразумела, што гэта будзе надоўга.
- Напярэдадні 2022 года ўлада максімальна людзей супакойвала. Не ведаю, наколькі правільна гэта было. Людзі не падрыхтаваліся да заходу расіян.
- Вайна, якая пачалася 10 гадоў таму: не ўсе ўсвядомілі, што гэта вайна. Шмат гадоў украінцы былі ахвярамі расійскай прапаганды і не ўспрымалі Расію як ворага. Улада змагла канфлікт замарозіць, пасля было колькі гадоў мірнага жыцця і ва ўспрыманні людзей гэта засталося на ўзроўні „памежнага канфлікту”.
- На ўсходзе было шмат людзей, якія Расію падтрымлівалі і нямала людзей чакала яе. Трэба аддаць належнае расійскай прапагандзе, яна на гэтых тэрыторыях спрацавала эфектыўна: укідвала наратывы, якія там прыжываліся.
- Пасля распаду Савецкага саюза ўкраінскія палітыкі намагаліся сябраваць з Расіяй, а спробы захопу тэрыторый, як гэта было падчас рэферэндуму ў 1990-ых у Крыме, блакаваліся “па-ціхаму”. Быў востраў Тузла. Таму расіяне ўсе гэтыя гады паступова рыхтавалася да захопу Украіны.
Цалкам размову слухайце ў плэеры ніжэй:
Comments are closed.