Loading

ЗША абмяркоўвае з Украінай пераход да больш глыбокай абароны. Пра гэта піша выданне Politico са спасылкай на некалькіх амерыканскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў.  Па іх словах, гэтыя змены накіраваны на ўзмацненне пазіцыі Кіева і фарміраванне «моцнай рукі» у выпадку перамоў з Масквой.

Пра тое, ці пойдзе Украіна на кантакты з Крамлём, у эфіры радыё Ўнэт абмеркавалі аналітык праекту Belarus Security Blog Зміцер Міцкевіч і  журналіст «Белсату» Аляксандр Баразенка.

Сцісла ў размове: 

  • «Пераход да глыбокай абароны» – гэта дэкларацыя, што вораг не атрымае ні метра ўкраінскай зямлі. То бок Украіна будзе імкнуцца стварыць эшаланаваную абарону, каб не дапусціць прасоўвання расейцаў і, магчыма, скарыстацца расійскім досведам падчас свайго няўдалага контрнаступу.
  • На сённяшні дзень, фактычна адзінае, што застаецца ўкраінскаму войску – гэта добра падрыхтавацца да эшаланаванай абароны цяперашняй лініі фронту. Сёлета мы ўбачылі, што больш не варта спадзявацца на нейкі імклівы контрнаступ і вяртанне Крыма за ўмоўныя тры месяцы.
  • Уся гэтая пазітыўная рыторыка пра контрнаступ згуляла кепскі жарт з украінцамі. Былі завышаныя чаканні, у грамадстве накручвалася думка, што тэрыторыі атрымаецца адбіць даволі хутка. Але Кіеў ігнараваў вельмі важны факт: у расейцаў быў цэлы год, каб падрыхтавацца да ўкраінскага наступу.
  • Заходняя ваенная канцэпцыя цалкам правалілася. «Дактрына непрымальных стратаў» базавалася на тым, што праціўнік атакуе, яму наносяць непрымальныя страты і ён адступае. Праблема ў тым, што ў Расіі такога паняцця як «непрымальныя страты» проста не існуе.
  • Захад перадаваў Кіеву ўзбраенне і чакаў, што ўкраінцы ў першыя некалькі месяцаў знішчаць увесь авангард расійскага войска, эліту арміі і найлепшую тэхніку. Пасля гэтага ў расійскім грамадстве пачнуцца пратэсты і іх войска будзе вымушана адступіць. Але на самой справе расійцам няважна колькі заб’юць іх салдат, галоўнае, каб іх танкі стаялі пад Берлінам.

Цалкам размову слухайце тут

Comments are closed.