Loading

Вось ужо два гады ў падземным павільёне ля гандлёвага цэнтра “Еўропа” штовечар любы жадаючы можа далучыцца да пляцення маскіровачнай сеткі, якую пасля накіроваюць украінскім байцам. Адпаведная ініцыятыва належыць Саюзу стралкоў Літвы. У працэсе паўдзельнічалі ўжо сотні валанцёраў і як вынік — на фронт адправілі каля 600 сетак. Апошняя партыя паехала да беларускіх добраахвотнікаў—з адпаведнай прапановай выступіў клуб “ Ліцвіны”. 

Вайда, стралокгэтая ініцыятыва пачалася ў красавіку 2022 года. Прыходзяць вельмі розныя людзі: літоўцы, украінцы, беларусы. Мы палічылі, што за гэты час сплялі 600 сетак, па плошчы гэта 4 гектары. Мы пастаянна адпраўляем гэтыя сеткі на фронт, наступная партыя —накіроўваецца да беларускіх добраахвотнікаў.

Ідэя падтрымаць беларусаў на фронце належыць клубу “Ліцвіны”. Яго ўдзельнікі  далучыліся да пляцення сетак некалькі месяцаў таму. Як кажуць у клубе “кожны вузел, які мы завязваем, напоўнены нашымі добрымі пажаданнямі і моцнымі думкамі пра тых, хто зараз змагаецца за мір і спакой”.

фота: радыё Ўнэт

Людміла, клуб “Ліцвіны”:  мы бачым, што літаральна кожны тыдзень сеткі накіроўваюцца на фронт, яны там вельмі запатрабаваныя. І мы запыталіся, ці можна дапамагчы беларускім добраахвотнікам. Нам не адмовілі і таму  частка сетак накіруецца  ў  тыя падраздзяленні,  дзе сёння ваююць беларусы. 

Далучыцца да пляцення сетак у Вільні можа кожны жадаючы. Месца і расклад шукайце ў групе Vilniaus vorai. Асаблівых навыкаў для пляцення не трэба: усё пакажуць і раскажуць на месцы. Праверана на сабе.

Марыя, валанцёрка з Украіны: Патрэба ў такіх сетках вельмі вялікая. У нас ваюе вельмі шмат родных, хлопцаў, з якімі мы працавалі. Нашы сеткі вялікія, лёгкія і не прамакаюць. Ва Украіне такіх сетак практычна не плятуць, бо мы выкарыстоўваем якасны і не зусім танны матэрыял.  

 

фота: радыё Ўнэт

Comments are closed.