Рост, стабільнасць, рэцэсія ці заняпад–якім словам можна акрэсліць мінулы год у эканоміцы Беларусі? Чаго чакаць ад наступнага года? І ці вытрымае наша эканоміка магчымае ўступленне Лукашэнкі ў вайну? Паразмаўлялі з эканамістам, аўтарам тг-канала RADYJO ČAJČYC Алесем Чайчыцам.
- Вынікі 2022 года – нічога добрага. Вайна перафарматоўвае расійскую і беларускую эканоміку і жыццё. Беларусь успрымаецца як суагрэсар, адсуль яшчэ больш ізаляцыі, яшчэ больш санкцый.
- Узмацняецца прывязка Беларусі да Расіі. Расія становіцца важным рынкам, крыніцай фінансаў і пастаўшчыком энерганосьбітаў.
- Павялічваецца верагоднасць, што Пуцін не будзе ціснуць на Мінск у ваеннай справе, бо навошта губляць апошняга хаўрусніка. Крамлю ад Лукашэнкі прасцей адкупіцца, чым яго змяшчаць з пасады.
- Уся савецкая беларуская эканоміка – гэта ваенная эканоміка, заточаная на вытворчасць і абслугоўванне танкаў. Беларуская эканоміка вытрымае, калі Лукашэнка ўступіць у вайну, але нядоўга.
- Адток айцішнікаў – вялікі ўдар па беларускай эканоміцы, і зараз і ў будучым. Вярнуць высокатэхналагічны сектар будзе складана. І тут не толькі эканамічныя перадумовы, але і тое, што многія айцішнікі прайшлі праз турмы і рэпрэсіі.
- Беларускі рубель: трымаецца за кошт расійскага фактара. Але рэсурсы расійскай эканомікі, з улікам санкцый на нафтагазавы сектар, сканчваюцца.
- 2023 год: будзе паступовае пагаршэнне эканомікі. Далучэнне да вайны ўсе працэсы прыспешыць. Беларускія ўлады гэта разумеюць і будуць упірацца да апошняга, але ў іх няшмат месца для манеўраў.
Comments are closed.