Loading

Беларускі бізнес-цэнтр пры Польскім саюзе прадпрымальнікаў сумесна  з аналітычным цэнтрам BEROC прэзентаваў вынікі двух важных даследаванняў аб беларускім бізнесе за мяжой. На афіцыйнай прэзентацыі ў Варшаве  размаўлялі пра прычыны і наступствы беларускай бізнес-міграцыі, а таксама пра яе патрэбы і перспектывы развіцця.

Кіраўнік Belarus Business Center пры Польскім саюзе прадпрымальнікаў (ZPP) Дзмітрый Данільчук  адзначае, што новыя дадзеныя праліваюць святло на маладаследаваную да гэтага часу  з’яву. 

– Мы падрыхтавалі даследаванне прычын і наступстваў эміграцыі беларускага бізнесу з 2020 года. Гэта з’ява, якая не была прынцыпова вывучана. Ні эканамісты, ні аналітычныя цэнтры не валодалі данымі, не было комплекснай ацэнкі, і нам хацелася зразумець: беларускі бізнес за мяжой – гэта значны феномен ці не? Сваё даследаванне мы рабілі з фокусам на тры краіны – Польшчу, Літву і Латвію.

Пра патэрны развіцця беларускага бізнеса за мяжой, яго патрэбы і перспектывы распавёў эканаміст аналітычнага цэнтра BEROC Радзівон Марозаў

Мы падзяліліся вынікамі нашых структураваных інтэрв’ю з беларускім бізнесам. Гэта паглыбленае даследаванне, якое дазваляе зразумець, як наш бізнес пачынае выбудоўваць сваю актыўнасць у новых краінах, якія ён выкарыстоўвае для гэтага стратэгіі, якія бачыць перспектывы ў розных лакацыях. Мы знайшлі сведчанні таго, што бізнес не заўсёды можа разумець свае асноўныя праблемы і часамі не зусім правільным шляхам спрабуе іх вырашыць. 

Падрабязней слухайце ў нашым аўдыё: 

Фота: Аляксей Казнадзей.

Comments are closed.