Loading

Света Бень (яна ж – Бенька, яна ж – экс-удзельніца гурта «Серебряная Свадьба») стала госцяй праграмы «Музыкі Ўнэт з Марынай Савіцкай».

Гутарка пра цяперашняе жыццё артысткі ў Берліне, найлепшы выступ і карыснасць дрэў.

Пра пастаноўку «Беспрацоўнае Дрэва»:

«Мне хацелася зрабіць маленькі-маленькі спектакль, з якім можна было б вандраваць. З гэтай цэнічнай мэты ўсё і пачалося. Я падумала: «Вазьму ўсё, што змесціцца ў адну валізку, і паеду па свеце». А пра што хочацца расказаць? Пра нешта такое добрае, светлае. А што такое светлае? Пэўна, дрэвы. Дрэвы нікому не зрабілі нічога дрэннага. І пра дрэвы можна паставіць спектакль».

Пра жыццё ў Германіі:

«У Берліне проста невыносна. Там не 3 падзеі ў адзін дзень – там 483. І трэба выбіраць. І ты заўсёды пайшоў кудысьці, а потым даведаўся, што самы твой любімы артыст прыязджаў і быў у гэты вечар у іншым месцы. І ўсё гэта немагчыма трымаць у фокусе! Хочацца і туды пайсці, і туды. Таму я проста застаюся дома і кладуся спаць».

Comments are closed.