Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

«Бяседныя песні» – так называецца спеўнік застольных беларускіх песень, выдадзены сёлета культурніцкай кампаніяй «Традыцыя». Першым горадам, дзе прайшла яго прэзентацыя стаў Беласток. Змест спеўніка прадэманстраваў палескі фальклорны гурт «Каляжанкі» прайшоў у Беластоку.

Уладзіслаў Жывіца – дэпутат Смаленскай абласной думы Расійскай Федэрацыі, які прыкладна паўтары месяцы таму выехаў у Польшчу, выступіў у нядзелю ў Беларускім Доме ў Варшаве, дзе абвясціў аб стварэнні Смаленскага Рэспубліканскага цэнтра.

«Дом творцаў» у Беластоку зараз праводзіць адбор сярод кандыдатур на ўдзел у сваёй другой па ліку рэзідэнцыі, гэтым разам тэатральнай. Як і папярэдняя – мастацкая – яна створана для рэпрэсаваных творцаў, каб яны маглі прайсці рэабілітацыю і папрацаваць у спрыяльных умовах. Плануецца, што завершыцца «Тэатральная рэзідэнцыя» спектаклем, які паставяць яе ўдзельнікі. Тым часам у Варшаве запрацуе «Музычная рэзідэнцыя» з удзелам рэпрэсаванага гурта Irdorath.

Беларускі актывіст Пятро Маркелаў разам з паплечнікамі абвесціў пра запуск парталу Luka.zone з найбольш поўнай базай лукашыстаў – людзей, якія маюць дачыненне да рэпрэсіяў беларусаў,  незаконнага захопу і ўтрымання ўлады Лукашэнкам. На цяперашні момант у базу ўжо ўнесена 6 385 чалавек, якія збівалі і катавалі беларусаў, фабрыкавалі на іх палітычна матываваныя адміністрацыйныя і крымінальныя справы, выносілі неправавыя прысуды, удзельнічалі ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў 2020 года ў складзе выбарчых камісіяў. Пра тое, у чым адметнасць парталу і базы дадзеных, а таксама пра тое, як яна стваралася і якія мэты ён бачыць надалей, Пятро Маркелаў распавёў нашаму радыё. 

Беларусы Варшавы ў гадавіну пратэстаў прайшлі маршам па вуліцах польскай сталіцы. Гэтым разам стартавай кропкай было абранае незвычайнае для беларускіх маршаў месца, бо раней усе маршы праходзілі выключна на заходнім беразе Віслы. Гэты ж марш пачаўся ад Кафедральнай базылікі святых Міхаіла і Фларыяна. Першая частка маршу праходзіла па мосце Шлёнска-Дамброўскім праз Віслу ў бок Замкавай плошчы. У гэты дзень людзі ўспамінаюць, як гэта было тры гады таму, калі вось такія маршы праходзілі па ўсёй краіне, аналізуюць вынікі, што атрымалася, а што не і рыхтуюцца да новай магчымасці змяніць усё ў Беларусі.

Роўна 3 гады таму – 9 жніўня 2020 года – адбыліся тыя самыя прэзідэнцкія выбары без выбару, пасля якіх Беларусь прачнулася і змянілася. Большасць беларусаў зразумела ўзровень дзяржаўнай хлусні і гвалту супраць свайго ж народу і паўстала. Потым была рэакцыя. Былі рэпрэсіі. І многія, хто ўсё гэта зведаў на ўласным досведзе, знайшлі дапамогу ў фондах салідарнасці – спачатку гэта быў ByHelp, потым BySol. Лепей пра тое, як салідарызаваліся беларусы распавядзе кіраўнік фонду беларускай салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак, з якім мы абмеркавалі апошнія тры гады змагання беларусаў за свабоду.

Роўна тры гады таму па ўсёй Беларусі людзі чакалі дэмакратычных перамен. Свае надзеі яны ўскладалі на выбары, якія, як і папярэднія, улады сфальшавалі. Толькі гэтым разам падман стаў вельмі заўважны. Абураныя выбаршчыкі выйшлі на вуліцы не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах.

Удзельнікі мастацкай рэзідэнцыі «Дома творцаў» у Беластоку, прадставілі свае працы ў прасторы Nie Teatr («Не тэатр»). Усе яны прысвечаны рэпрэсіям у Беларусі і перш за ўсё памяці закатаванага ў папраўчай калоніі вядомага мастака Алеся Пушкіна.