Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

Канцэпцыя Аб’яднанага пераходнага кабінета, які з’явіўся на мінулагодняй канферэнцыі «Новая Беларусь» ў Вільні, не атрымала свайго развіцця, крызіс у ім паглыбляецца і не варта чакаць ад падобнай канферэнцыі 6 жніўня ў Варшаве нейкіх прарыўных рашэнняў і дзеянняў. Аб гэтым у інтэрв’ю радыё Ўнэт заявіў сябра Нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь», палітолаг Павел Усаў.

27 і 31 ліпеня ў грузінскі порт Батумі ўваходзіў круізны лайнер Astoria Grande пад сцягам Палау, але з расійскімі турыстамі на борце. Выйшаў карабель з расійскага Сочы і прыбыў у Батумі праз Турцыю. Падчас прыпынку ў Батумі 27 ліпеня журналісты паразмаўляі з некаторымі расійцамі на борце судна. Яны казалі, што Расія ў 2008 годзе вызваліла Абхазію ад грузінаў. Гэтыя заявы, а таксама сцвярджэнні некаторых расійцаў, што яны наведвалі акупаваную Расіяй грузінскую Абхазію, абурылі батумцаў і яны бліжэй да вечара распачалі на прыстані акцыі пратэсту. Тады карабель пакінуў Батумі. Але 31 ліпеня ён зноў прыплыў у батумскі порт, прычым на гадзіну раней за запланаваны час. Тым не менш, расійцаў зноў сустрэлі пратэстоўцы. Грузінаў падтрымалі і беларусы. Пра тое, як адбываліся гэтыя акцыі пратэсту і як рэагавалі расійцы распавёў удзельнік пратэстнай акцыі ў порце Батумі, кіраўнік арганізацыі «Беларуская дыяспара Аджарыі» Аляксей Балашоў.

Даніну памяці польскім паўстанцам аддалі 1 жніўня і беларусы Варшавы. Прадстаўнікі партый Грамада і БХД усклалі кветкі да помніка Варшаўскага Паўстання на плошчы Красіньскіх. Ускладанне кветак арганізаваў прадстаўнік партыі БХД Яўген Дудкін.

Сёння пачынаюцца слуханні Каардынацыйнай рады з прадстаўнікамі Аб’яднанага пераходнага кабінета. Паводле мінскага часу слуханні пачнуцца а 14-й гадзіне (паводле змененага сёння графіку) і працягнуцца тры дні. Другі дзень будзе пачынацца а 13 гадзіне. Пра тое, як слуханні рыхтаваліся і ў якім фармаце будуць праходзіць мы спыталі спікера Каардынацыйнай Рады Андрэя Ягорава.

Асіміляцыйныя працэсы, якія адбываюцца ў Польшчы, прывялі да змяншэння колькасці тых, хто вызначае сябе беларусамі. У той жа час беларускую мову не трэба лічыць абавязковым паказчыкам беларускасці. Такія думкі гучалі на дыскусійнай панэлі «Беларусы Падляшша», якая прайшла на фестывалі абуджаных «Тутака».

Праект «Чын-Чыны», вядомы сваімі пародыямі на беларускіх чыноўнікаў, прывез у Варшаву фільм «Чын-Чыны праляцелі кукушкай». У нядзелю ў Музеі Вольнай Беларусі адбыўся прэм’ерны паказ.

Каля сотні беларусаў прыйшлі 30 ліпеня ў беластоцкі хаб «Новая зямля», каб паслухаць лекцыю-выступ лідэра Нацыянальнага вызваленчага руху «Вольная Беларусь» Зянона Пазняка аб беларускай нацыянальнай ідэі. Тэма закранала як гісторыю дачыненняў з суседнімі краінамі, перш за ўсё, усходнім суседам, так і сучасныя рэаліі і пагрозы існавання нашай нацыі.

Эксперты Цэнтра права і дэмакратыі «Justice Hub» падрыхтавалі першы падрабязны юрыдычны аналіз сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека, учыненых Лукашэнкам і беларускімі ўладамі ў перыяд з траўня 2020 па травень 2023 года. Пра тое, што месціць у сабе гэты даклад радыё Ўнэт распавяла спецыялістка ў камунікацыях Цэнтра права і дэмакратыі «Justice Hub» Ксенія Тарасевіч.

Урачысты зарок рушэнца – прысягу дабраахвотніка на служэнне Беларусі – упершыню далі некаторыя сябры Беластоцкай грэнадзёрскай харугвы. Тыя, хто прайшоў тэарэтычныя і практычныя іспыты, атрымалі адпаведныя шэўроны і бардовыя бярэты.