Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

27 ліпеня дэмакратычная супольнасць Беларусі святкуе Дзень Незалежнасці. У гэты дзень у 1990 годзе была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце. Пазней дата дня Незалежнасці была замененая ўжо пры Лукашэнку па выніках рэферэндуму 1996 года на 3 ліпеня, але ж далёка не ўсе ў Беларусі прызнаюць гэтую дату. Лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык у чарговы раз падкрэслівае, што святкаванне Дня Незалежнасці па Лукашэнку, з’яўляецца фактычна падтрымкай яго наратыву «часам не да законаў». Спадар Вячаслаў у чарговы раз нагадаў, што дэмакратычная супольнасць лічыць рэферэндум 1996 года нелегітымным, а таму і ніякія змены па яго выніках законнымі быць не могуць.

Гродзенскі абласны суд 26 ліпеня прысудзіў па шэсць гадоў зняволення журналісту Паўлу Мажэйку і адвакату Юліі Юргілевіч па абвінавачванні ў нібыта садзейнічанні экстрэміскай дзейнасці. Павел мусіць адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Юлія – агульнага. Падсудныя намераны абскардзіць вырак у Вярхоўным судзе, пра гэта паведаміла жонка Паўла Ірына Чарняўка.

У суботу 29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем’яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзяячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты. Радыё Ўнэт актыўна падтрымала марафон: эфір з нашай студыі з 20.30 па 22.00 па мінскім часе. Да нас завітаюць вядомыя беларускія выканаўцы Піт Паўлаў і Юры Стыльскі, а таксама гурты Atesta i Belarusian True Story.

Украіну наведала прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык. У нядзелю яна сустрэлася з беларусамі, якія жывуць ва Украіне, і правяла дыскусію на тэмы нацыянальнай ідэнтычнасці і нацыянальнага адраджэння ў беларуска-ўкраінскім хабе «Сустрэча». Паміж працоўнымі сустрэчамі і абмеркаваннямі мы паразмаўлялі са спадарыняй Алінай Коўшык пра тыя праблемныя пытанні, якія існуюць у справе нашага нацыянальнага адраджэння ў сувязі з вымушанай эміграцыяй з Радзімы многіх найбольш актыўных беларусаў і супрацу з украінскімі інстытуцыямі.

Вялікую занепакоенасць сітуацыяй, якая складваецца вакол палітзняволенага журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута, выказалі ўдзельнікі чарговай акцыі ў яго падтрымку, што праводзіцца ў 20-х чыслах кожнага месяца ў Беластоку. Адсутнасць звестак аб ім, зважаючы на лёс нядаўна забітага ў калоніі яшчэ аднаго палітвязня Алеся Пушкіна, прымусіла мітынгоўцаў заклікаць, у прыватнасці польскія ўлады, да дзеянняў у абарону Пачобута.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША адрэагаваў на словы Лукашэнкі аб магчымым нападзе на Польшчу. Там расцэньваюць яго пагрозы аб магчымых намерах баевікоў Вагнэра дайсці да Варшавы і Жэшува як «безадказныя». Такую заяву зрабіў прэс-сакратар дзяржаўнага дэпартамента ЗША Мэцью Мілер.

Знакамітая дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы ўтопіі» па-беларуску гучыць упершыню і ў найноўшым перакладзе. На сайце інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat ужо з’явілася першая ластаўка праекта – аўдыёбук «У вайны не жаночы твар». Адну з самых вядомых у свеце кніг пра вайну ў перакладзе Валяціна Акудовіча агучыў зорны акцёрскі склад – Крысціна Дробыш, Алег Гарбуз, Сяргей Чуб і Алена Баярава.

У Кіеве на базе беларуска-ўкраінскага хабу «Сустрэча» адбылася дыскусія, прысвечаная 33-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларусі.

22 ліпеня Музей Вольнай Беларусі святкаваў першую гадавіну з моманту адкрыцця. Гэтая пляцоўка, якая паўстала ў самым цэнтры Варшавы з дапамогаю НАУ, за год стала адным з сапраўдных культурных цэнтраў Беларусі ў польскай сталіцы і за яе межамі. Як кажа кіраўніца музея, Наталля Задзяркоўская, год быў складаны, але вельмі насычаны і натхняючы.

Актыўнасць баевікоў ПВК «Вагнер» на Беларусі працягвае расці. Увесь мінулы тыдзень назіралася нарошчванне іх колькасці. З Расіі прыбывалі ўсё новыя калоны аўтатранспарту, а апошнія спадарожнікавыя фотаздымкі, апублікаваныя ў інтэрнэце, паказваюць, што лагер баевікоў каля вёскі Цэль павялічваецца ў памерах. Баевікі не проста заязджаюць у Беларусь, яны паціху актывізуюцца ў ёй. Ужо ідуць заняткі з беларускімі вайскоўцамі, «вагнераўцы» сталі і гасцямі беларускіх прапагандыстаў тыпу Азаронка, з імі нават сустракаюцца на ўзроўні міністраў.