Дзяржаўны дэпартамент ЗША адрэагаваў на словы Лукашэнкі аб магчымым нападзе на Польшчу. Там расцэньваюць яго пагрозы аб магчымых намерах баевікоў Вагнэра дайсці да Варшавы і Жэшува як «безадказныя». Такую заяву зрабіў прэс-сакратар дзяржаўнага дэпартамента ЗША Мэцью Мілер.
Ён нагадаў, што ЗША ў выпадку неабходнасці гатовы прыйсці на дапамогу любому саюзніку па НАТА.
Тым не менш, як мы ўжо казалі раней, пакуль гэта ўсё выглядае як інфармацыйны шум. З такім меркаваннем згодны і сузаснавальнік Белага Легіёна, Сяргей Бульба.
«Гэта сапраўды інфармацыйны шум, таму што «вагнэры» паздавалі сваю цяжкую тэхніку. Без яе яны нічога з сябе не ўяўляюць. Гэта проста падрыхтаваныя штурмавікі. Мяне другое больш напружвае. Пакуль яго не было, інструктараў вагнэраўскіх закінулі ва ўсе беларускія сілавыя структуры. То бок тое, што нам паказалі як інструктары трэніруюць ССО беларускае, гэта можна зразумець. Але калі потым высвятляеца, што яны ўжо і ў інжынерных падраздзяленнях, яны ўжо і ў хімічных падраздзяленнях. Іх сапраўды запусцілі па ўсіх сілавых структурах. Плюс да гэтага іх запусцілі ў міністэрства ўнутраных справаў. Гэта гаворыць пра тое, што нехта дае дабро на тое, каб у гарызанталі «вагнэраўцы» стварылі тут сваю структуру».
На думку спадара Сяргея, падчас гэтай інфармацыйнай кампаніі «вагнэраўцы» распаўсюджваюцца па ўсіх сілавых структурах Беларусі і такім чынам, фактычна, захапляюць кантроль над дзяржавай.
«Бачу, што Масква хоча правесці транзіт улады як ёй трэба. І каб Лукашэнка нікуды не саскочыў, вось такая вось падпора яшчэ будзе. Першы «траянскі конь» – гэта ядзерная зброя. Таму што згодна гэтага пагаднення з расійская ядзернай зброяй заязджае і расійскі кантынгент. То бо Расія зможа ў любы момант увесці свае войскі на тэрыторыю Беларусі, патлумачыўшы тым, каб ядзерная зброя не патрапіла ў трэція рукі. Гэта першы «траянскі конь». А другі «траянскі конь» гэта «вагнэраўцы». Толькі вось хто так зацікаўлены? Хто іх так шырока запусціў? Падобны сцэнар яны здзяйснялі ў Цэнтральна Афрыканскай Рэспубліцы. Яны так сама наладзілі кантакт на гэтым сярэднім узроўні. Яны проста пераварот зрабілі такім чынам. Не мерайце толькі Бахмутам. Мерайце агульна досведам. «Вагнэр» у той ці іншай ступені кантралюе ў Афрыцы мінімум 25 краін. У некаторых з гэтых краіны яны проста робяць перавароты калі трэба. І з «Вагнэрам» выйшлі сюды ў Беларусь як раз самыя падрыхтаваныя і абстраляныя прафесійныя забойцы. Я нікога не хачу напалохаць. Я проста сцвярджаю, што вось такая сітуацыя ёсць насамрэч».
Як кажа Сяргей Бульба, беларускім патрыятычным сілам трэба мяняць падыходы да пытанняў вызвалення Беларусі. Таксама, ён крытычна выказаўся аб дзейнасці сучасных дэмакратычных сіл і штаба Святланы Ціханоўскай.
«Мы ў свой час, калі рыхтавалі пераварот, нам гэта абышлося ў паўмільёна даляраў. Ну я разумею, з таго часу грошы патаннелі. Нават калі ў 10 разоў узяць, то вось гэтыя людзі, якія называюць сябе дэмакратамі, яны «прафуківаюць» на парадак болей. Бездарна. Проста для стварэння імітацыі нейкай дзейнасці. Усё будзе вырашацца ўнутры, «на зямлі». Туды трэба сродкі ўсе накіроўваць. І не толькі сродкі накіроўваць, даруйце, зноўку штаб Ціханоўскай прызначыў новых добрых дэмакратаў, якім будуць дасылаць грошы. Гэта нічога не дасць. Ніякія звароты зараз не будуць мець ніякага значэння. Калі яшчэ ў 20м годзе мы так блізкавічна мільганулі, то пасля падзей ва Украіне, яны перацягнулі ўсю ўвагу на сябе. І, натуральна, усе там гэтыя заявы, хоць там трыццаць тры разы Ціханоўская нешта заявіць, ад гэтага нічога не зменіцца. Нам трэба шукаць зараз іншыя падыходы. І нам трэба шукаць іншых людзей. Гэтыя людзі нічога не зробяць. Усё будзе вырашацца «на зямлі». Лукашэнка чаму не спыняў хвалю рэпрэсіяў? Ён разумее, што ўсё вырашаецца ў Беларусі менавіта. У нас складваюцца дзве паралельныя рэчаіснасці. З аднога боку гэта ўнутраная БССР, можна так назваць. Савецкія беларусы разам з Лукашэнкам. І вось мы такія ўсе прыгожыя такія, усе цудоўныя, тут у дыяспары, дэмакратычныя быццам бы. Нашыя дзве паралельныя рэчаіснасці перасталі судакранацца. Мы ўжо не перасякаемся. Мы ўжо для іх чужыя. Нам каб адстаяць Беларусь трэба з гэтымі «БССРаўскімі» знайсці агульную мову».
Comments are closed.