Loading

27 ліпеня дэмакратычная супольнасць Беларусі святкуе Дзень Незалежнасці. У гэты дзень у 1990 годзе была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце. Пазней дата дня Незалежнасці была замененая ўжо пры Лукашэнку па выніках рэферэндуму 1996 года на 3 ліпеня, але ж далёка не ўсе ў Беларусі прызнаюць гэтую дату. Лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык у чарговы раз падкрэслівае, што святкаванне Дня Незалежнасці па Лукашэнку, з’яўляецца фактычна падтрымкай яго наратыву «часам не да законаў». Спадар Вячаслаў у чарговы раз нагадаў, што дэмакратычная супольнасць лічыць рэферэндум 1996 года нелегітымным, а таму і ніякія змены па яго выніках законнымі быць не могуць.

«Гэта сапраўдны Дзень Незалежнасці, калі толькі мы не прызнаем тую банду, якая здзейсніла антыканстытуцыйны пераварот у 1995-1996 годзе. Вынікі лукашэнкаўскіх рэферэндумаў заўсёды былі юрыдычна нікчэмныя і яны не могуць прызнавацца ні адным чалавекам, які не падтрымлівае гэтую банду, што нелегітымна кіруе Беларуссю і праводзіць палітыку тэрора і рэпрэсій. Нават у Вікіпедыі напісана няпраўда. Няма ніякіх зменаў і сапраўдны Дзень Незалежнасці – 27 ліпеня».

Спадар Вячаслаў запрашае ўсіх далучыцца да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 27 ліпеня а 18:30 у касцёле Святога Аляксандра ў памяшканні фундацыі дапамогі «Дар Лёсу».

Comments are closed.