Tag

Світанак свабоды-падкаст

Browsing

Што ўяўляе і на што мусіць быць накіраваны беларускі бізнес у эміграцыі? Гэтая тэма стала адной з абмеркаваных на дыскусійных платформах падчас сёлетняга фестываля абуджаных «Тутака». На фоне агульнага пагаршэння стаўлення да беларусаў у сувязі з развязанай Пуціным і Лукашэнка вайной, нашым суайчынікам у замежжы важна стварыць моцную ўплывовую супольнасць, лічыць сузаснавальніца арганізацыі «Беларуская супольнасць бізнесоўцаў», якая першапачаткова з’явілася ва Украіне, Наталля Красько.

Вось ужо месяц, як з медыяпрасторы не сыходзіць тэма расійскіх наймітаў з прыватнай ваеннай кампаніі Вагнэр. Гэтая структура, якая нарабіла шмат шуму сваім мецяжом месяц таму, усё ж, з’явілася ў Беларусі. Але, што паказаў гэты месяц? Гаворым з палітычным аналітыкам праекту «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім.

Разлік на сілавы варыянт зменаў у Беларусі агучылі на мітынгу 23 ліпеня ў Беластоку каля беларускага Генеральнага консульства прадстаўнікі Грэнадзёрскай харугвы «Паспалітага рушэння». Ваяры-дабраахвотнікі заклікалі беларусаў незалежна ад полу і ўзросту ўступаць у свае шэрагі і тым самым працаваць на тое, каб Беларусь не аказалася паглынутай Расіяй.

Гэта першы фестываль беларускага тэатру ў замежжы. Падзея не толькі прэм’ерная – унікальная: цягам трох летніх месяцаў у Польшчы ідуць спектаклі нашых самых розных тэатральных груп і рэжысёраў. Ужо сабралі свае аншлагі Купалаўцы з «Камедыяй Юдзіфі» і «Шэптам». Музычнай пастаноўкай «Выйду з лесу, выцягну хрыбет…» зацікавіла рэжысёрка і спявачка Паліна Дабравольская. Наступным нумарам у праграме – «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень. У Варшаве спектакль пакажуць 29 ліпеня.

Якія перспектывы беларускай культуры ў эміграцыі? Пра гэта ішла размова на адной з дыскусійных панэляў на фестывалі «Тутака», якую вёў Алесь Чахоўскі – арт-менеджэр, прадзюсар і імпрэсарыа опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук.

Данііл Аленіус – беларускі блогер, аўтар youtube-канала пра ўрбаністыку Danelius, вось ужо 8 месяцаў ваюе супраць расійскіх захопнікаў ва Украіне ў складзе Палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным «Фін». Данііл падзяліўся з  радыё Ўнэт не толькі сваёй гісторыя, але і сваімі думкамі наконт ваеннай урбаністыкі.

Выстава палітычнага плакату беларускага мастака Уладзіміра Цеслера адкрылася ва ўкраінскім Тэрнопалі. Паўтара дзясятка работ, з якімі знаёмыя многія беларусы, былі прадстаўленыя ўкраінскаму гледачу.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў узмацніць абарону партовай інфраструктуры, а міністэрству замежных спраў – актывізаваць кантакты з партнёрамі для павелічэння ціску на РФ і працягу нармальнага экспарту ўкраінскага збожжа. Такое даручэнне паступіла пасля расійскіх начных ракетных удараў па партовай інфраструктуры Адэсы.

Беларускае выдавецтва «Скарына», якое дзейнічае ў Лондане, прадставілі на фестывалі абужданых «Тутака» яго сузаснавальнік Ігар Іваноў і літаратар Уладзіслаў Гарбацкі. Дзякуючы выкарыстанню новых тэхналогій, свет пабачылі кнігі, якія было дорага выдаваць як у Беларусі, так і ва ўсёй Усходняй Еўропе.