Loading

Гэта першы фестываль беларускага тэатру ў замежжы. Падзея не толькі прэм’ерная – унікальная: цягам трох летніх месяцаў у Польшчы ідуць спектаклі нашых самых розных тэатральных груп і рэжысёраў. Ужо сабралі свае аншлагі Купалаўцы з «Камедыяй Юдзіфі» і «Шэптам». Музычнай пастаноўкай «Выйду з лесу, выцягну хрыбет…» зацікавіла рэжысёрка і спявачка Паліна Дабравольская. Наступным нумарам у праграме – «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень. У Варшаве спектакль пакажуць 29 ліпеня.

Варта пільна сачыць за афішай і ў жніўні. «Мы жартуем, што гэта будзе месяц па Бахарэвічу», – запрашае на паказы аўтарка і арганізатарка фестывалю Вольга Кулікоўская. Слухайце нашую з ёй размову.

Comments are closed.