Loading

На дзявяты дзень пасля трагічнай гібелі беларускага мастака Алеся Пушкіна, арганізацыя беларускіх нацыяналістаў РУХ правяла арт-перфоманс ля мурала мастаку ў цэнтры Варшавы.

Як распавёў прадстаўнік РУХу Ян Ярмаловіч, паколькі сам Алесь Пушкін правёў шмат перфомансаў, менавіта такі фармат быў найбольш дарэчным, з пункту гледжання арганізатараў, для ўшанавання яго памяці.

Месца для правядзення было абрана невыпадкова. Тут, на знакамітым варшаўскім мосце Панятоўскага, год таму з’явіўся мурал з выявай Алеся Пушкіна. Тады такім чынам беларусы спрабавалі падтрымаць мастака, якога кінулі за краты. Цяпер каля гэтага мурала шануюць яго памяць.

«У аснову перфоманса ў нас узята алегорыя на знакаміты арт Алеся Пушкіна, які ён зрабіў у 1989 годзе, яшчэ ў Савецкім Саюзе. Тады ён уласнай крывёю намаляваў БЧБ-сцяг. Далей былі набытыя драўляны пэндзаль і драўляная палітра. Яны былі зламаныя, і гэта стала алегорыяй для назвы ўсяго перфоманса – «Зламанае жыццё мастака»».

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.