Loading

22 ліпеня Музей Вольнай Беларусі святкаваў першую гадавіну з моманту адкрыцця. Гэтая пляцоўка, якая паўстала ў самым цэнтры Варшавы з дапамогаю НАУ, за год стала адным з сапраўдных культурных цэнтраў Беларусі ў польскай сталіцы і за яе межамі. Як кажа кіраўніца музея, Наталля Задзяркоўская, год быў складаны, але вельмі насычаны і натхняючы.

«Першы год быў складаны і арганізацыйна, і фінансава, і тэхнічна. Мы знаходзіліся ў пошуку. Штосьці ўдалося, штосьці запланавалі зрабіць пазней. Але гэтыя ўсе складанасці перакрэсліваліся беларусамі – творцамі, экспертамі, валанцёрамі, якія прыходзілі і рабілі гэтую пляцоўку амаль што кожны дзень з цікавымі мерапрыемствамі».

На наступны год у музея планаў шмат. Як кажа спадарыня Наталля, зараз хочуць сканцэнтравацца на менавіта музейным накірунку, але, плануецца і супраца з польскім бокам па шэрагу напрамкаў. Тым не менш, музей застаецца цэнтрам менавіта беларускай культуры.

«Плануем далей развіваць супрацоўніцтва з палякамі, але пакуль што гэта практычна беларуская пляцоўка, дзе збіраюцца беларусы, дзе гучыць беларуская мова, дзе ладзяцца беларускія імпрэзы. Пляцоўка на якой людзі адчуваюць сябе беларусамі».

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.