Loading

Знакамітая дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы ўтопіі» па-беларуску гучыць упершыню і ў найноўшым перакладзе. На сайце інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat ужо з’явілася першая ластаўка праекта – аўдыёбук «У вайны не жаночы твар». Адну з самых вядомых у свеце кніг пра вайну ў перакладзе Валяціна Акудовіча агучыў зорны акцёрскі склад – Крысціна Дробыш, Алег Гарбуз, Сяргей Чуб і Алена Баярава.

Крыніца: facebook.com/kryscina.drobysh. Фота: Ірына Арахоўская.

Яшчэ некалькі гадоў таму мы маглі сустракацца з імі ў Купалаўскім тэатры і Тэатры беларускай драматургіі, але сёння вядомыя беларускія акцёры – уласна, як і сама нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч – знаходзяцца ў эміграцыі.

Неўзабаве ў сеціве з’явіцца аўдыёкніга «Апошнія сведкі». Таксама да канца года будуць апублікаваныя «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва» і «Час сэканд-хэнд». Для таго, каб іх запісаць, акцёры правялі за мікрафонам больш за 100 гадзін.

Пра ўнікальны праект распавядае яго прадзюсар, заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat Яраслаў Іванюк. Слухайце размову ў нашым аўдыё.

Фота: Аляксандр Драгавоз.

Comments are closed.