Loading

Гэта сумесны праект двух незалежных беларускіх калектываў – варшаўскага тэатра «Дзея другая» і сопацкага «Тэатра_бязназвы».

Артысты кажуць, што іх казка – пра інакшасць, непаразуменне і пра тое, як пераадольваць складаныя сітуацыі, у якіх спрабуюць разабрацца Пугач і Вавёрка.

Пугач жыве вельмі дзіка і самотна, таму што не можа размаўляць і забыўся на мову. Ён лётае па лесе і ўсіх палохае, бо нічога не можа сказаць апроч свайго «Угу!». Вавёрка, якая працуе карэспандэнткай і распавядае навіны лесу, піша пастанову і закідвае Пугача ў гушчар, але ў гэты самы момант яна ламае лапку… і на дапамогу ёй прыходзіць ёй толькі Пугач.

12 жніўня спектакль пакажуць у Сопаце, а 19 – у Варшаве. На прэм’еру запрашае актрыса тэатра «ДзеЯ другая», аўтарка казкі пра вавёрку і пугача Вольга Каралёнак.

Comments are closed.