Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

У кастрычніку ЗША скарацілі дапамогу Украіне на 93,5% у параўнанні з пачаткам года. За апошні месяц Вашынгтон выдзеліў Кіеву толькі 200 тысяч долараў. Пра гэта паведамляе партал Ukraine Battle Map са спасылкам на Міністэрства абароны ЗША. А выданне The New York Times піша, што дзясяткі тысяч баявых снарадаў, якія абяцалі Кіеву, атрымае Ізраіль.

Да канца кастрычніка ў Варшаве па адрасе Aleja Armii Ludowej 12 праходзіць беларуская фотавыстава «POZA KRAJEM». Яе стваральнікі кажуць, што галоўнае слова творчай імпрэзы – эміграцыя, якая стала агульным досведам мастакоў. Праз фота яны ўздымаюць такія тэмы, як ідэнтычнасць, сям’я, вайна, сяброўства, настальгія.

Кампанія «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» аб’явіла другі набор на навучальную анлайн-праграму. Яе мэта падрыхтаваць тых, хто будзе працаваць у дзяржапараце адразу пасля змены ўлады. Удзельнікам праграмы абяцаюць даць веды, неабходныя ў дзяржаўным кіраванні.

«Мінулым летам я сустрэў маю былую дзяўчыну Зяленскую Лену некалькі разоў, і яна сказала: «Ты экстрыміст, і я хачу, каб цябе пабілі»». Так пачынаецца кніга былога палітвязня Дзяніса Князева.

«Права і справядлівасць» – 35,5%, «Грамадзянская кааліцыя» – 30,5%. Так выглядаюць вынікі парламенцкіх выбараў у Польшчы, якія апублікавала Дзяржаўная выбарчая камісія. Кожная з палітычных сілаў называе сябе пераможцам, але сфармаваць урад без кааліцыі з іншымі палітычнымі актарамі немагчыма.

«Гэта кніга пра дзяцінства, якое заўсёды – страчаны рай. Мне было вельмі балюча яго ўспамінаць», – распавядае культавы беларускі пісьменнік пра сваю новую кнігу «Хлопчык і сьнег». У ёй Бахарэвіч запрашае нас у сваё менска-марсіянскае познесавецкае дзяцінства і спрабуе адшукаць адказы на пытанні, як шмат мы памятаем, як шмат мы мусім памятаць і што мы забываем. Дарэчы, па прызнанні самога пісьменніка, ва ўласным рэйтынгу таго, што ён напісаў, кніга «Хлопчык і сьнег» стаіць на высокім другім месцы.

«Лукашэнка не дапусціў нават спробы ўварвання ва Украіну пасля страшных падзей зімы і вясны 2022 года. Трэба аддаць яму належнае». Пра гэта ў інтэрв’ю выданню «Украінская праўда» заявіў кіраўнік украінскай разведкі Кірыл Буданаў. Па яго словах Лукашэнка вельмі хітры і цудоўна ўмее віхляць.

Стваральнікі мапы беларускага бізнесу за мяжой прадставілі новы праект – культурную мапу беларускага замежжа kultmapka.me. Яе задача – дапамагчы нашым суайчыннікам адшукаць месцы, звязаныя з Беларуссю, глыбей даведацца пра ўласную гісторыю і культуру, ацаніць уклад ураджэнцаў нашых земляў у гісторыю і культуру іншых краін.

Фестываль «Прадмова» ўсяго за пяць гадоў свайго існавання стаў адной з самых заўважных і статусных падзей культурніцкай Беларусі. Сюды прыязджае літаратурны бамонд, беларускія філосафы, інтэлектуалы і творцы, а арганізатары заўсёды прапануюць нам паглядзець на сябе іншымі вачыма, а таму пастаянна запрашаюць да ўдзелу замежных экспертаў. Сёлета ў форума чатыры кадэнцыі – стартаваў ён у Батумі, скончыцца ў Беластоку, а з 6 па 9 кастрычніка спыніўся ў Варшаве.