Loading

«Мінулым летам я сустрэў маю былую дзяўчыну Зяленскую Лену некалькі разоў, і яна сказала: «Ты экстрыміст, і я хачу, каб цябе пабілі»». Так пачынаецца кніга былога палітвязня Дзяніса Князева.

Кніга пра тое, як Лена выслала ў чат-бот «ГУБАЗіК» фота Дзяніса з пратэстаў, як пасля гэтага мужчыну збівалі сілавікі на вачах у іх агульнай дачкі, як адправілі за краты на чатыры месяцы і як далі тры гады «хатняй хіміі».

У эфіры радыё «Ўнэт» экс-палітвязень Дзяніс Князеў падрабязна распавёў сваю гісторыю.

Сцісла ў размове:

  • Мяне затрымалі 18 верасня 2022. Я быў дома са сваёй 11-гадовай дачкой. Група захопу ГУБАЗіК з 10 чалавек выбіла дзверы, мяне паклалі галавой у падлогу і пачалі біць. Гэта ўсё адбывалася на вачах у Ясеніі.
  • Калі сілавікі ўбачылі, што мы жывем з дачкой удваіх, то пачалі запытваць ці я не педафіл. Пасля паказалі на тэлефоне мае фота з пратэстаў. На здымках я быў цалкам паголены, а на момант затрымання ў мяне была барада. Я паспрабаваў схлусіць, што на фота іншы чалавек, тады мяне ўдарылі яшчэ некалькі разоў і сказалі: «твая былая сужыцелька перадала нам, што гэта ты». Адпірацца не мела сэнсу.
  • Праз некаторы час я апынуўся ў ізалятары на Акрэсціна. Мяне пасадзілі ў камеру-транзітку. У памяшканні, разлічаным на трох чалавек, было 18 асобаў – гіды, прадпрымальнікі і нават дырэктар школы. Усе палітычныя.
  • У нейкі момант мяне павезлі ў ГУБАЗіК. Там перада мною паклалі паперы, закрылі рукамі тэкст і сказалі падпісваць. Я спалохаўся, схапіў гэтыя паперы і пачаў іх рваць. Пасля я выбег у калідор і спрабаваў знайсці фортку, каб у яе выкінуцца, але мяне скруцілі.

Аповяд Дзяніса Князева можна спампаваць па спасылцы: drive.google.com (мабільная версія), dmlreach.blob.core.windows.net (кампутарная версія).

Comments are closed.