Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

5 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень настаўніка. У гэты дзень у 1966 годзе прайшла парыжская канферэнцыя аб статусе педагогаў. Тады і быў падпісаны першы міжнародны дакумент, які вызначыў прававы статус работнікаў сферы адукацыі.

У літоўскім Сейме напярэдадні прайшоў круглы стол «Літвінізм: паходжанне, уплыў і выклікі для адносін паміж беларусамі і літоўцамі». Гісторыкі, палітолагі і грамадскія дзеячы дзвюх краін спрабавалі сфармуляваць сутнасць «літвінізму» і як мінімум наблізіцца да разумення, дзе ў агульнай гісторыі тая мяжа, якую не варта перакрочваць.

«Ствараць музыку трэба так, каб ніхто лепей за вас гэтага не зрабіў», – сцвярджаў Яўген Глебаў і ўсё сваё творчае жыццё прытрымліваўся гэтага прынцыпу. Ён быў неверагодна працаздольным, пісаў у самых розных жанрах і рабіў гэта надзвычай плённа, інтэнсіўна. Балеты, кантаты, оперы, сімфоніі, камерныя і эстрадныя творы, музыка для драматычных спектакляў, песні – усё гэта творчая спадчына чалавека, які да 20 гадоў не ведаў нотнай граматы і вырас у гарадку, дзе нават не было музычнай школы.

Сваё першае відэа, прысвечанае вывучэнню беларускай мовы, Ліза Ветрава апублікавала ў цік-току ў лістападзе 2020 года. Тады блогерка паабяцала сабе: калі за 3 месяцы прынамсі адзін чалавек напіша, што дзякуючы ёй ён перайшоў на беларускую мову – яна будзе працягваць.

Беларусь яшчэ больш наблізілася да Паўночнай Карэі і Саудаўскай Аравіі. Аляксандр Лукашэнка забараніў беларусам мець беспілотнікі. Цяпер увозіць, захоўваць і выкарыстоўваць дроны ў нашай краіне могуць толькі арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі. Цягам паўгода беларусы павінныя прадаць свае беспілотнікі арганізацыям ці бізнесоўцам.

На выставе былі прадстаўлены фотапраекты чатырох аўтараў і аўтарак на тэму міграцыі. Удзельнікі распавядалі пра свой асабісты досвед і перажыванні. Глядзіце фотарэпартаж як прайшло адкрыццё мастацкага праекта POZA KRAJEM.

У гэтыя дні ў Варшаве праходзіць Фестываль навукі. Маштабная падзея адбываецца ў 27-ы раз і аб’ядноўвае самыя прэстыжныя навуковыя асяродкі польскай сталіцы. На самых розных універітэцкіх, акадэмічных, даcледчыцкіх і нават школьных пляцоўках праходзяць заняткі, прэзентацыі, сустрэчы. Сёлета форум расцягнуўся на 2 тыдні і ў яго праграме можна было знайсці нават лекцыі па беларускай мове і літаратуры. Наведалі адну з іх.

У Польшчы з’явіцца англамоўны партал па гісторыі Беларусі, а ў Літве – беларуская бібліятэка. Гэтыя ініцыятывы перамаглі ў пілотным праекце «Новай Беларусі», дзе беларусы самі вырашалі, на што пойдуць іх падаткі.

17 верасня ў Беларусі адзначалі Дзень народнага адзінства. Свята новае, у афіцыйным календары трэці год, а маштабна адзначаецца толькі другі раз. Нагадвае Дзень народнага адзінства мяшанку 9 траўня і 3 ліпеня.