Сваё першае відэа, прысвечанае вывучэнню беларускай мовы, Ліза Ветрава апублікавала ў цік-току ў лістападзе 2020 года. Тады блогерка паабяцала сабе: калі за 3 месяцы прынамсі адзін чалавек напіша, што дзякуючы ёй ён перайшоў на беларускую мову – яна будзе працягваць.
Такі чалавек знайшоўся, і цяпер у Лізы больш як 90 тысяч падпісантаў. Беларуска здымае адукацыйныя відэа пра граматыку і дыялекты, дзеліцца сакрэтамі маўлення, распавядае пра беларускую секс-лексіку, а часамі проста весяліць гледачоў сваімі цікавымі сюжэтамі. Аўдыторыю прыцягвае не толькі змест, але і форма – лёгкая, дынамічная, з гумарам і частай зменай вобразаў.
- Хто здымае і манціруе відэа, некаторыя з якіх набіраюць па мільёну праглядаў? (спойлер – Ліза робіць усё сама)
- Хто такая моўная блашчыца і як нарадзіўся вобраз дзяўчыны ў ружовым парыку?
- Ці манетызуецца беларускамоўны блог і якімі былі самыя нечаканыя рэкламныя прапановы?
- Што Ліза ведала пра філалагічную анлайн-суполку раней і што ведае цяпер?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні слухайце ў нашым інтэрв’ю з Лізай Ветравай, якую мы сустрэлі на восеньскіх вулачках меланхалічнай Вільні.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
Comments are closed.