«Ствараць музыку трэба так, каб ніхто лепей за вас гэтага не зрабіў», – сцвярджаў Яўген Глебаў і ўсё сваё творчае жыццё прытрымліваўся гэтага прынцыпу. Ён быў неверагодна працаздольным, пісаў у самых розных жанрах і рабіў гэта надзвычай плённа, інтэнсіўна. Балеты, кантаты, оперы, сімфоніі, камерныя і эстрадныя творы, музыка для драматычных спектакляў, песні – усё гэта творчая спадчына чалавека, які да 20 гадоў не ведаў нотнай граматы і вырас у гарадку, дзе нават не было музычнай школы.
Яўген Глебаў сам навучыўся граць на гітары, мандаліне, балалайцы і нават пачаў пісаць у дзяцінстве рамансы і песні! Аднак у музычную вучэльню яго не ўзялі – не ведаў нот. Таму пайшоў у чыгуначны тэхнікум. Ён так і мог застацца аглядчыкам вагонаў у Магілёве, каб не лёсавызначальная сустрэча з вядомым беларускім музыкантам Іосіфам Жыновічам. Гэта ён вельмі настойліва параіў Глебаву паступаць у кансерваторыю.
Яшчэ больш цікавых фактаў пра кампазітара Яўгена Глебава слухайце ў нашым аўдыё.
Comments are closed.