Loading

У гэтыя дні ў Варшаве праходзіць Фестываль навукі. Маштабная падзея адбываецца ў 27-ы раз і аб’ядноўвае самыя прэстыжныя навуковыя асяродкі польскай сталіцы. На самых розных універітэцкіх, акадэмічных, даcледчыцкіх і нават школьных пляцоўках праходзяць заняткі, прэзентацыі, сустрэчы. Сёлета форум расцягнуўся на 2 тыдні і ў яго праграме можна было знайсці нават лекцыі па беларускай мове і літаратуры. Наведалі адну з іх.

Лекторыі на беларускія тэмы праходзілі на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Яе выкладчыцы Вольга Трацяк і Ганна Сівірская распавялі пра моўную палітыку Беларусі і іншых еўрапейскіх краін. А вось лекцыя па літаратуры была прысвечаная праблемам і выклікам сучаснай беларускай прозы. Сустрэчу правяла Катажына Дрозд-Урбаньска.

«Перш за ўсё я хацела распавесці наколькі няпростая сёння сітуацыя ў беларускай літаратуры», – тлумачыць выкладчыца кафедры беларусістыкі. Студэнтам яна чытае літаратурны пул прадметаў, а ў сваёй навуковай дзейнасці спецыялізуецца на пытаннях сучаснай беларускай прозы.

Кандыдат філіалагічных навук, выкладчыца кафедры беларусістыкі Катажына Дрозд-Урбаньска

Сваю лекцыю Катажына Дрозд-Урбаньска пабудавала на літаратурна-палітычных паралелях. Распавядаць пра сучасную беларускую прозу без кантэксту падзей апошніх гадоў – немагчыма. Слухачы, зрэшты, даведаліся не толькі пра 2020-ы. Падзеі і надзеі дзевяностых, перабудова, палітыка галоснасці і легендарны артыкул Пазняка, брэжэнеўскі застой, хрушчоўская адліга, сталінскія рэпрэсіі, а самае галоўнае – пісьменніцкія пакаленні, якія ў сваіх творах занатоўвалі, адлюстроўвалі і зашыфроўвалі эпохі, у якіх ім было наканавана жыць і працаваць. 

Слухачы лекцыі даведаліся пра пасляваеннае пакаленне і пакаленне шасцідзясятнікаў, пра літаратурную генерацыю 70-х, пра тутэйшых і бумбамлітаўцаў. І ўсё ж галоўны акцэнт быў на сучасныя імёны беларускай літаратуры.

Усе падрабязнасці – у нашым аўдыё:

Топ-3 кніг, якія дапамогуць зразумець беларусаў і Беларусь. Раіць Катажына Дрозд-Урбаньска
  1. Святлана Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».
  2. Przemysław Foligowski «Białoruś.Trudna nie-podleglość».
  3. Małgorzata Nocuń «Ograbiony naród. Rozmowy z intelektualistami białoruskimi».

Comments are closed.