Loading

17 верасня ў Беларусі адзначалі Дзень народнага адзінства. Свята новае, у афіцыйным календары трэці год, а маштабна адзначаецца толькі другі раз. Нагадвае Дзень народнага адзінства мяшанку 9 траўня і 3 ліпеня.

Пра тое, навошта ўладам патрэбна такое свята, ці ўсё добра з адзінствам унутры рэжыма і чаму еднасць – не самая адметная рыса дэмсілаў, у эфіры радыё Ўнэт распавяла палітычная аглядальніца Таццяна Ашуркевіч.

Сцісла ў размове:

  • Днём народнага адзінства Лукашэнка хоча паказаць, што ў яго ёсць улада. Ён абірае інструменты гарэзлівага шантажу. Гэта і рыторыка пра ядравую зброю, і шпількі (у бок Польшчы) накшталт падобнага свята, і міграцыйны крызіс. Дзень народнага адзінства скончыць сваё існаванне, як толькі знікне рэжым Лукашэнкі.
  • Калі апазіцыйныя палітыкі выязджаюць са сваёй краіны, яны губляюць магчымасць змагацца за ўладу. У замежжы яны пачынаюць шукаць іншую мэту. Яны змагаюцца за тыя рэсурсы, якія ім дасяжныя. Гэта і прыводзіць да сварак і непаразумення ўнутры дэмакратычнага руху за мяжой.
  • Валер Цапкала падаў іск у суд на Еўракамісію, каб прыцягнуць да сябе ўвагу СМІ і, дзякуючы такому рэзанансу, паспрабаваць знайсці дадатковыя грошы на сваю дзейнасць.

Comments are closed.