Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

9 верасня ў Варшаве пройдуць марш і дабрачынны канцэрт да гадавіны бітвы пад Оршай, дзе ў 1514 годзе супраць расейцаў змагаліся разам беларусы, палякі і ўкраінцы. Гэтая падзея лічыцца Днём беларускай вайсковай славы. Хэдлайнерамі свята выступяць Dzieciuki, Lity Taler і ўкраінскі гурт ІЗЗІ.

Вядомы беларускі музыкант плануе надрукаваць тысячу асобнікаў «Беларускага дзіцячага спеўніка»,  які ў 1920 годзе выдаў у Вільні фалькларыст і педагог Антон Грыневіч. Арыгіналы таго выдання захаваліся выключна ў архівах, а сам аўтар унікальнай падборкі быў расстраляны саветамі ў 1937 годзе.

Фестываль аб’яднаў як ужо ўсім добра вядомых выканаўцаў, так і маладых. Сярод выступоўцаў былі Юстына Карпіловіч, Ana Mova, Lear, Chornabrowa, Znak Stop, Kurwadziki, а таксама :B:N:, Дай Дарогу!, Volski, Dzieciuki, J:Морс і The Superbullz. На гэты раз, у адрозненне ад мінулага года, гурты гралі не акустычны канцэрт, а электронны.

1 верасня сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі разам з неабыякавымі беларусамі ўсклалі кветкі на знак павагі і памяці жаўнераў Войска Польскага, якія першымі ў часы Другой сусветнай вайны аказалі супраціў нямецкім нацыстам.

Дапамагчы былым палітзняволеным вярнуцца да паўнавартаснага жыцця. Такую задачу паставіла перад сабою новая ініцыятыва па падтрымцы палітвязняў «Вольныя».

Опера «Усяслаў Чарадзей» Міколы Куліковіча, адзіны захаваны зборнік Уладзімера Тэраўскага «Беларускі лірнік», пяць «Пагонь», кружэлкі запісаў 1952 года жаночага хора ў Лювэне пад кіраўніцтвам Міколы Равенскага… І гэта – толькі невялічкая частка таго, што Галіна Казіміроўская прывезла ў Варшаву з беларускай бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане.

28 жніўня 1936 года нарадзіўся Генадзь Бураўкін. Ён жыў і марыў паэзіяй да апошніх сваіх дзён. Яшчэ пры жыцці шмат хто называў яго народным паэтам Беларусі, хоць афіцыйна творца так і не атрымаў гэтага звання.

Для многіх з іх гэта была першая ў жыцці паездка за мяжу. Цяпер дадому ўдзельнікі фэсту забяруць такія неабходныя для кожнага барыста рэчы – фільтры, вагі і прэсы для кавы. Усё для таго, каб можна было працягваць трэніравацца дома і нават паспрабаваць адкрыць свой бізнес – так, як калісьці гэта зрабіў Аляксандр Аўдзевіч, арганізатар гэтай унікальнай падзеі.

Яўгенія Мужава – даволі вядомая беларуская фатографка, чые здымкі друкавалі нават у французскім глянцы. Жыхарам Варшавы яна можа быць вядомая сваім плакатам “Мы не мяса”, які перамог у гарадскім конкурсе і на працягу некалькіх тыдняў дэманстраваўся ў самых розных раёнах горада. А вось аматары жывапісу ведаюць Жэню па яе кранальных акварэлях.

23 жніўня ў Дзень падпісання Пакта Молатава – Рыбентропа адзначаецца Агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму. У жорнавы рэпрэсіўных савецкай і нямецкай машынаў трапілі мільёны людзей. У сераду ў памяць пра гэтых асобаў, у Варшаве прайшла акцыя, якую зладзіў рух салідарнасці «Разам».