Яўгенія Мужава – даволі вядомая беларуская фатографка, чые здымкі друкавалі нават у французскім глянцы. Жыхарам Варшавы яна можа быць вядомая сваім плакатам “Мы не мяса”, які перамог у гарадскім конкурсе і на працягу некалькіх тыдняў дэманстраваўся ў самых розных раёнах горада. А вось аматары жывапісу ведаюць Жэню па яе кранальных акварэлях.
Не так даўно беларуска вырашылася ці не на, самы смелы крок у сваім жыцці. Жэня адкрыла фотастудыю ў Варшаве. 5 залаў, 270 квадратаў. Баялася? У адказ – катэгарычна-пазітыўнае «не!».
– Таму што безвыходная сітуацыя. Ты аддаеш апошняе на сваю мару і ў цябе або атрымліваецца, або ты бомж. Так што калі гэта ўсё не запрацуе, я сапраўды бомж, – смяецца Жэня, з якой мы паразмаўлялі напярэдадні адкрыцця яе Manhattan Studio.
Слухайце аўдыёзапіс гутаркі і чытайце бонусам невялікі яе фрагмент.
– Жэня, ты змянілася! Такая энергічная, папрыгажэла!
– Таму што раней я была ў пакутах, а зараз проста кайфую! Апошні год я хадзіла і ўсім казала: давайце што-небудзь зробім, давайце што-небудзь зробім. І ў выніку я вырашыла, чаму я павінна кагосьці чакаць? Давайце я сама буду рабіць. Вось таму я зараз проста ў кайфе.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
– Што гэта за памяшканне? Можаш расказаць пра яго як фатографка? Якая тут раніца, вечар, як гэтая лакацыя ўзаемадзейнічае са святлом?
– Мы знаходзімся на апошнім паверсе даволі высокага будынка, столь тут 4,40 метра. Сонца «ідзе» па галоўнай залі з 12 і да 8 вечара. І гэтае святло для фатографа проста ідэальнае! Таму што фатаграфія – гэта і ёсць маляванне святлом. Таму калі я ўбачыла гэтае памяшканне, я проста закахалася ў гэтыя велізарныя вокны.
У нас студыя з пяццю заламі. Шмат прасторы, шмат месца для творчасці, для правядзення мерапрыемстваў, у тым ліку для здымак відэа, для запісу падкастаў. Плошча 270 квадратаў. І я яшчэ ні разу не пашкадавала. Нават фатаграфаваць па-іншаму стала – з’явілася нейкае натхненне!
Посмотреть эту публикацию в Instagram
Comments are closed.