Loading

1 верасня сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі разам з неабыякавымі беларусамі ўсклалі кветкі на знак павагі і памяці жаўнераў Войска Польскага, якія першымі ў часы Другой сусветнай вайны аказалі супраціў нямецкім нацыстам.

Падчас вераснёўскай кампаніі 1939 года ў Войску Польскім служыла каля 70.000 беларусаў. Пра ролю нашых суайчыннікаў у абароне Польшчы, гераізм і памяць, распавёў гісторык Яўген Дудкін.

Сцісла ў размове:

  • Беларусы не дэзерціравалі ў такой колькасці, як гэта рабілі прадстаўнікі іншых нацыянальных меншасцяў у Польшчы. Немцы спрабавалі сустракацца з беларусамі ў Гданьску, у Нямеччыне, каб вырашыць што рабіць на тэрыторыі паўночна-ўсходніх ваяводстваў, калі туды не прыйдзе Савецкі саюз. Але з гэтага нічога не выйшла.
  • Беларусы добраахвотна ўступалі ў Войска Польскае і не мелі праблем у камунікацыі з іншымі нацыямі. Напрыклад, вядомы беларускі пісьменнік Янка Брыль служыў у марской пяхоце ў Памор’і. Ён нават захаваў здымак, на якім былі яго калегі па службе паляк і ўкраінец.
  • У бітве пад Млавай (горад на поўначы ад Варшавы) беларусы ў складзе 20-й пяхотнай дывізіі паказалі верх ваеннага мастацтва. Немцы планавалі захапіць гэтую тэрыторыю цягам некалькіх гадзін, але нашыя суайчыннікі не толькі стрымалі нямецкі наступ, але і перайшлі ў контратаку.
  • Беларусы, уступаючы ў Войска Польскае, атрымлівалі там адукацыю. Многія вучыліся чытаць і пісаць у войску, бо ў тыя часы на тэрыторыі Заходняй Беларусі не хапала настаўнікаў. І гэта пры тым, што польскія ўлады прапаноўвалі больш высокія заробкі педагогам, якія паедуць працаваць на ўсход краіны.

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.