Loading

Фестываль аб’яднаў як ужо ўсім добра вядомых выканаўцаў, так і маладых. Сярод выступоўцаў былі Юстына Карпіловіч, Ana Mova, Lear, Chornabrowa, Znak Stop, Kurwadziki, а таксама :B:N:, Дай Дарогу!, Volski, Dzieciuki, J:Морс і The Superbullz. На гэты раз, у адрозненне ад мінулага года, гурты гралі не акустычны канцэрт, а электронны.

У рамках фестывалю таксама прайшоў аўкцыён, грошы з якога пайшлі на падтрымку сямʼі аднаго з палітвязняў, чыё імя ў мэтах бяспекі арганізатары не называлі. Побач са сцэнай была арганізавана пляцоўка для беларускіх рамеснікаў.

Больш падрабязна пра фестываль слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.