Loading

19 студзеня адзначаецца Дзень салідарнасці працоўных свабоднай Беларусі. Гэтую дату тры гады таму прапанаваў стачкам «Беларуськалія». 19 студзеня 2021 Вярхоўны суд Беларусі разглядаў касацыйную скаргу салігорскіх шахцёраў. Сябры стачкаму аспрэчвалі рашэнне Мінскага абласнога суда, які прызнаў страйк незаконным. Шахцёры заклікалі працоўных з іншых прадпрыемстваў падтрымаць іх і прыйсці ў суд. Тым, хто не зможа патрапіць на пасяджэнне, стачкам «Беларуськалія» прапанаваў зрабіць фота сціснутага кулака, як сімвала страйку і салідарнасці, і выкласці ў сацсетках з хэштэгам #кулаксолидарности.

Пра салідарнасць працоўных, рэпрэсіі на прадпрыемствах, страйк, трываласць і наіўнасць рабочых, паразмаўляем з сябрам стачкаму «Беларуськалія» Аляксеем Кротавым.

Сцісла ў размове:

  • Я не верыў у гэты судовы працэс ад пачатку. Але былі людзі, якія неадэкватна ацэньвалі абстаноўку і яшчэ спадзяваліся на беларускае правасудде.
  • 6 400 шахцёраў “Беларуськалія” падпісаліся, што пойдуць у стачку. А колькі рэальна пайшло? Толькі 32 чалавекі на пачатак верасня года засталіся на плошчы.
  • Вачыма простых “рабацяг” стачка выглядала так: Марыя Калеснікава, як сябра Каардынацыйнай рады, прыехала на плошчу Салігорска, людзі чакалі ад яе праграмы, далейшыях дзеянняў. Актыў так і сказаў ёй: Марыя, вы павінны штосьці  паабяцаць людзям, натхніць.  Яна выйшла і сказала: “Вы неверагодныя!”, склала рукі сардэчкам, скокнула ў аўтобус і з’ехала. І вось мужыкі, у якіх дзеці, крэдыты, машыны, паглядзелі на гэта ўсё, плюнулі скрозь зубы і сказалі: “Пайшлі на працу”.
  • Что паабяцаць? Лукашэнка ў свой час забраў у шахцёраў шмат льгот, трэба было паабяцаць, што іх вернуць. Актыў нават план склаў, дзе па пунктах прапісаў, чаго хочуць шахцёры.
  • Сыход “Яры” з Беларусі ўдарыў па заробках шахцёраў, але не моцна.
  • Настроі на “Беларуськаліі” зараз, як і ва ўсёй Беларусі: людзі мараць ціха дажыць да пенсіі, паехаць у вёску і саджаць бульбу, хадзіць на рыбалку і па грыбы—“толькі не чапайце нас, мы ў доміку”.

Цалкам размову можна слухаць у плэеры ніжэй:

Comments are closed.