Loading

Напрыканцы мінулага года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбылася тэатральная прэм’ера. 30 снежня была паказаная эксперыментальная дзея «Выгарэўшы» (Wypalony) па п’есе Наталлі Міхаліны Скарынкі. Незвычайны перфарматыўны эскіз у пастаноўцы Паўла Гарадніцкага сабраў поўную залю. 

Канцэптуальнае суіснаванне інаватыўнай формы тэксту і вобразнасці на сцэнічнай прасторы пакінулі моцнае ўражанне як у беларускіх, так і ў польскіх гледачоў. Атмасфера прэм’ернага паказу – у фатаграфіях Аляксандра Драгавоза

Рэжысёр: Павел Гарадніцкі

Акторы: Валянціна Гарцуева,  Мікалай Стонька, Павел Гарадніцкі

Драматург: Наталля Міхаліна Скарынка

Музыка: Эрык Арлоў-Шымкус

Прадзюсарка: Вікторыя Яфімава

Каманда праекта выказвае падзяку Старамейскаму Дому Культуры і гораду Варшава, а таксама партнёрам – Музею Вольнай Беларусі і Дому Творцаў.

Comments are closed.