Loading

23 жніўня ў Дзень падпісання Пакта Молатава – Рыбентропа адзначаецца Агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяр нацызму і сталінізму. У жорнавы рэпрэсіўных савецкай і нямецкай машынаў трапілі мільёны людзей. У сераду ў памяць пра гэтых асобаў, у Варшаве прайшла акцыя, якую зладзіў рух салідарнасці «Разам».

Пра рэпрэсіі, таталітарныя рэжымы, якія ламаюць жыццё людзей сёння, кейс Карач і ціск на беларусаў за мяжой, паразмаўлялі з палітыкам, суарганізатарам акцыі Вячаславам Сіўчыкам.

Сцісла ў размове:

  • Тое, што адбываецца ў Беларусі цягам апошніх трох гадоў вельмі нагадвае рэпрэсіі таталітарных рэжымаў. Апошні выбарчы фарс вярнуў нашу краіну ў сталінскія часы.
  • Праблема ў тым, што камунізм (у адрозненні ад нацызму) не быў асуджаны. Не адбыўся Нюрнбергскі працэс, што ў выніку і дазволіла спачатку Лукашэнку, а пасля і Пуціну адбудаваць страшныя гбшныя рэжымы. Цяпер гэта можа прывесці нават да трэцяй сусветнай вайны.
  • Нельга забываць пра тое, што Вольга Карач – гэта прадстаўніца апазіцыі. Літоўскія ўлады самі нарываюцца на вялікі скандал. Я абсалютна не веру, што яны хоць нешта могуць зрабіць з Карач. Вольга мае сур’ёзныя сувязі на захадзе.
  • У інтарэсах і Літвы, і Украіны будаваць такую палітыку, каб у беларусаў хапала сіл змагацца ў Беларусі, а не пераўтвараць іх у падзельнікаў Расійскай імперыі. Задача Крамля знішчыць і беларусаў, і ўкраінцаў, і літоўцаў – проста фарматы і тэхналогіі розныя.

Поўную размову глядзіце на нашым ютубе.

Comments are closed.