Tag

Жыве Беларусь уначы-падкаст

Browsing

У Беларусі збіраюцца «больш актыўна ствараць кантрактную армію». Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, асновай беларускага кантрактнага войска стануць найміты ПВК «Вагнэра».

Тыя, хто сочыць за жыццём беларускага тэатра ў замежжы, напэўна ўжо чулі пра новую ініцыятыву «ДзеЯ другая». Гэта тэатральны праект, які ў Варшаве стварылі колішнія акцёры Новага драматычнага тэатра ў Мінску. Дэбютавалі яны смелым эксперыментам – сляпой чытанкай па п’есе ананімнага аўтара «Новы час». Пасля быў спектакль «Кракадзіл», прысвечаны беларускім палітвязням і створаны на падставе іх лістоў, прамоў у судзе, інтэрвʼю. На жнівень запланаваная чарговая прэмʼера.

Team Theatre пакажа сваю пастаноўку на адной з самых смелых тэатральных сцэн – у TR Warszawa. З 8 па 13 жніўня там пройдзе цэлы Тыдзень беларускага тэатра! Незвычайнае прачытанне старажытнай легенды аб Уленшпігелі ўбачым 9 жніўня. Дата прэм’еры – невыпадковая. 

Днямі беларус Уладзіслаў Бохан загадаў правесці «Хрэсны ход» у Курскай вобласці, а пасля фактычна прымусіў настаўнікаў пад Смаленскам ушанаваць сябе як героя Расіі.

29 ліпеня беларускія незалежныя медыі разам з праваабаронцамі праводзяць анлайн-марафон «Нам не ўсё адно!». Яго мэта: сабраць грошы для палітвязняў і іх сем’яў.

Ураджэнец вёскі Дудзічы Міхал Ельскі зрываў авацыі ў Парыжы, Франкфурце-на-Майне, Берліне, Мюнхене, Кракаве. Кажуць, што рэпертуар музыканта складаўся з найбольш знакамітых скрыпічных твораў Баха, Паганіні, В’ётана. Іграў выканаўца і ўласныя опусы. Яго кампазітарская спадчына – каля 100 твораў. Самы папулярны і вядомы – Танец смерці для скрыпкі і фартэпіяна.

Kitchentattooer – гэта мастак са Слуцку, які пакідае на целах сваіх кліентаў наіўныя дзіцячыя малюнкі. «З гэтым як быццам прасцей жыць», – прызнаецца Дзяніс, якога мы сустрэлі ў Лодзі. Магчыма, менавіта там ён адкрые свой першы тату-салон. А пакуль што мастак падарожнічае і працуе ў студыях Берліна, Парыжа, Прагі, Таліна, Тбілісі і Варшавы.

Алену Баяраву слухачы радыё Ўнэт ведаюць па праграме «Літаратурныя ночы з Васілём». Аматары беларускіх аўдыёбукаў могуць пачуць яе голас у кнізе Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» – артыстка цяпер удзельнічае ў запісе беларускіх перакладаў пяцікніжжа нобелеўскай лаўрэаткі. Ну а сталічныя тэатралы памятаюць Алену перадусім па яе характарных вобразах, якія яна стварала цягам многіх гадоў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Пасля таго, як кіраўніцтва яе «скараціла», Алена вырашылася на эміграцыю. Цяпер жыве і працуе ў Варшаве і прызнаецца, што ў свае 50 памаладзела і пачала новае, цікавае, а галоўнае, насычанае і вельмі творчае жыццё.

Сацыяльныя сеткі Валерыя Руселіка (блогер Daroha) прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Суд Ленінскага раёну Горадні паглядзеў YouTube, Facebook, TikTok ды Twitter блогера і вырашыў, што яны пагражаюць нацыянальнай бяспецы.

Сям’я Шапэнаў пасялілася ў Варшаве неўзабаве пасля нараджэння будучага кампазітара, і ў гэтым горадзе ён правёў першую палову свайго невялікага 39-гадовага жыцця. Паэт фартэпіяна, геній думак і пачуццяў, менавіта яго музыка стане найлепшым акампанементам для знаёмства з польскай сталіцай.