Loading

Пастаноўка  называецца «Кракадзіл». Той самы, які праглынуў сонца. За казачнай назвай – поўная трагізму і філасофскай глыбіні гісторыя. Бо сонца няма ў краіне, дзе не перамагае дабро, а ў турме чакаюць вызвалення больш за 9 мільёнаў чалавек. 

У спектаклі грае бліскучае акцёрскае трыа – Вольга Каралёнак, Яся Аляксеенка і Надзея Шэйбак. Яны не толькі выканаўцы – аўтаркі п’есы, у аснове якой ліст да Вольгі Класкоўскай і яе інтэрв’ю, частка прамовы Паліны Шарэнды-Панасюк у судзе і яшчэ некаторыя кавалкі з расповедаў палітвязняў. 

Для таго, каб зразумець, як кат катуе сваю ахвяру, стваральнікі спектакля нават знайшлі матэрыялы псіхолага, што выжыў у Аўшвіцы і напісаў пра шлях расчалавечвання чалавека. Ну а Кракадзіл у іх п’есе размаўляе цытатамі з твора Італа Кальвіна «Кароль, які слухаў». Атрымалася мастацкае разважанне на тэму ката, ахвяры і мяжы, калі чалавек сам ператвараецца ў тырана. 

Прэм’ера спектакля адбылася 30 чэрвеня ў Вольскім цэнтры культуры ў Варшаве. У нашым рэпартажы можна паслухаць фрагменты пастаноўкі і пачуць расповеды яе стваральнікаў і выканаўцаў. 

Comments are closed.