Loading

29 ліпеня беларускія незалежныя медыі разам з праваабаронцамі праводзяць анлайн-марафон «Нам не ўсё адно!». Яго мэта: сабраць грошы для палітвязняў і іх сем’яў.

Марафон пачаўся 26 ліпеня а 10 ранку па Мінску і будзе доўжыцца 12 гадзінаў на разнастайных youtube-пляцоўках. У тым ліку на канале радыё Ўнэт.

Пра тое, як рэальна можна дапамагчы тым, хто за свае погляды знаходзіцца за кратамі, у эфіры радыё Ўнэт распавёў фігурант «карагоднай справы» Алег Кулеша.

Сцісла ў размове:

  • Мы станем былымі палітвязнямі толькі тады, калі вернемся дадому і, паводле закону, з нас здымуць усе абвінавачванні і цалкам рэабілітуюць.
  • Да Беларускай асацыяцыі палітвязняў «ДА ВОЛІ» ужо далучылася амаль 90 чалавек. Цяпер наш юрыст займаецца рэгістрацыяй арганізацыі. Хапае таксама людзей звонку, якія проста нам дапамагаюць. А ёсць палітвязні, якія камунікуюць з намі наўпрост, але маюць часу працаваць у межах структуры.
  • Беларусы ў замежжы страчваюць салідарнасць. Праблемы палітвязняў адыходзяць на другі – трэці план, а гэта недапушчальна. Беларусь фактычна знаходзіцца ў стане вайны, а палітвязні – гэта нашы ваяры. Забываць пра іх – злачынства.
  • Удзел у марафоне салідарнасці – гэта рэальная падтрымка палітвязняў. А пасля таго, як ён скончыцца варта сесці і пісаць лісты зняволеным, дасылаць паштоўкі – гэта вельмі важна. Але цяпер гэтым займаецца ўсё менш і менш людзей.

Comments are closed.