Днямі беларус Уладзіслаў Бохан загадаў правесці «Хрэсны ход» у Курскай вобласці, а пасля фактычна прымусіў настаўнікаў пад Смаленскам ушанаваць сябе як героя Расіі.
Гэтыя акцыі сталі часткай праекту Herzland.schaft, у якім мастак спрабуе намацаць межы абсурду і пакорнасці ў краінах з аўтарытарным рэжымам.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
Пра акцыі, абсурд, пакорнасць, Беларусь і Расію, у эфіры радыё Ўнэт распавёў Уладзіслаў Бохан.
Сцісла ў размове:
- Цудоўна ведаю, як школьныя адміністрацыі пастановачна арганізуюць любыя акцыі. Я сам працаваў у школе шэсць гадоў і на ўласныя вочы бачыў увесь гэты абсурд.
- Пачалося ўсё з таго, што я даслаў ліст кіраўніцтву школы, у якой працаваў да арышту і ад’езду з Беларусі. У ім я загадаў педагогам і дырэкцыі абмеркаваць папраўкі ў Канстытуцыю напярэдадні рэферэндуму. Кіраўніцтва школы правяло паседжанне і даслала мне справаздачу. Іх нават не здзівіла, што ліст я падпісаў як «каардынатар дыялогавых пляцовак па абмеркаванні паправак у Канстытуцыю». Натуральна, што такой пасады ніколі не існавала.
- Лісты ў школьныя адміністрацыі я дасылаю з абсалютна звычайных мэйлаў. Але ніхто на гэта не звяртае ўвагі. У людзей, якія гадамі жывуць пры дыктатуры, адсутнічае крытычна мысленне. Яны бачаць толькі загадны тон і імкнуцца як мага хутчэй адсправаздачыцца перада мною.
- А літаральна днямі я напісаў лісты ў некалькі Смаленскіх школ, у якім заклікаў далучыцца да акцыі абвяшчэння Уладзіслава Бохана Героем Расеі. Паводле легенды званне я атрымаў за пранікненне ў тыл ворага і сабатаж яго сістэм сувязі. У якой краіне і калі гэта адбылося я не пісаў. Даслаў свой здымак. У выніку ўсяго праз некалькі дзён атрымаў фотасправаздачы з акцый ушанавання мяне. Вось так я стаў «Героем Расіі».
Comments are closed.